Мікалай Патапавіч Кукраш

Мікалай Патапавіч Ку́краш (нар. 15 мая 1928, в. Закальное, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1987). Муж Лідзіі Міхайлаўны Кукраш.

Мікалай Патапавіч Кукраш
Дата нараджэння 15 мая 1928(1928-05-15) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Жонка Лідзія Міхайлаўна Кукраш
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера сельская гаспадарка
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’е. У 1947 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў у 1958 годзе БСГА. У 1958—1994 гадах працаваў у Беларускім НДІ земляробства і кармоў, дзе спачатку быў малодшым, у 1960 годзе стаў старшым, а ў 1988 годзе — вядучым навуковым супрацоўнікам. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[1]. Паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пути повышения эффективности удобрений в условиях интенсивной химизации дерново-подзолистых суглинистых почв»[2]. Разам з супрацоўнікамі у 1990 годзе падрыхтаваў аграпашпарт гатунку «Дар Белоруссии». Член Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый у Беларускім НДІ земляробства і кармоў і БСГА[3]. Навуковыя працы вучонага прысвечаны павышэнню ўрадлівасці глебы, тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур.

Творы правіць

  • Опыт использования многолетнего люпина на удобрение. — Минск, 1961. — 15 с.;
  • Учебное пособие по пропашным культурам. — Минск, 1969. — 48 с.;
  • Научные основы применения удобрений в Западном регионе СССР. — Мн., 1981 (у сааўт.);
  • Применение удобрений в интенсивном земледелии: (справочное пособие). — Мн., 1989 (у сааўт.).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць