Сяргей Патапавіч Кукраш

Сяргей Патапавіч Ку́краш (10 лютага 1942, в. Закальное, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002), доктар сельскагаспадарчых навук (2002), прафесар (2003)[1].

Сяргей Патапавіч Кукраш
Дата нараджэння 10 лютага 1942(1942-02-10) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера аграхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1965). З 1974 г. працаваў на Магілёўскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 г. дырэктар). З 1981 г. працуе ў БСГА асістэнтам (1981—1983), старшым выкладчыкам (1988), дацэнтам (1988—1999), прафесарам кафедры аграхіміі (1999). З’яўляецца адным з вядучых вучоных у галіне ільнаводства. Аўтар звыш за 180 навуковых і метадычных прац па вывучэнні новых форм угнаенняў, рэгулятараў росту і распрацоўцы спосабаў іх выкарыстання для павышэння ўраджайнасці ільну і якасці ільнопрадукцыі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў»[1].

Асноўныя публікацыі правіць

  • Агрохимия. — Мн., 2000 (у сааўт.)
  • Лён Беларуси: монография (в соавт.). — Мн., 2003.

Зноскі

  1. а б Лён 2009, с. 66.

Літаратура правіць

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
  • Кукраш Сяргей Патапавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Кукреш Сергей Потапович // Лён : энциклопедия / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба. — Минск : БелЭн, 2009. — С. 66.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Минск, 2007.