Закаменка (возера)
Закаменка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 0,7 км на поўнач ад вёскі Каменка, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Закаменка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,36 км |
Шырыня | 0,15 км |
Плошча | 0,05 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,08 км |
Сярэдняя глыбіня | 6,8 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | 3,0 |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Найбольшая глыбіня 6,8 м, сярэдняя — 3,0 м. Даўжыня берагавой лініі 1,08 км. Аб’ём вады ў возеры 0,15 млн м³. Плошча вадазбору 2 км².
Схілы катлавіны ўмерана стромкія, разараныя, на поўначы пад лесам. Берагі пясчаныя, на поўначы і ўсходзе высокія. Уздоўж урэзу вады расце хмызняк. Злучана ручаём з возерам Каменка.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.