Закон Малю́са[1] — фізічны закон, які паказвае залежнасць інтэнсіўнасці лінейна-палярызаванага святла пасля яго праходжання праз палярызатар ад вугла паміж плоскасцямі палярызацыі падаючага святла і палярызатара.

дзе  — інтэнсіўнасць падаючага на палярызатар святла,  — інтэнсіўнасць святла, якое выходзіць з палярызатара,  — каэфіцыент празрыстасці палярызатара.

Устаноўлены Э. Л. Малюсам ў 1810 годзе.

У рэлятывісцкай форме

дзе і  — цыклічныя частоты лінейна палярызаваных хваль, падаючых на палярызатар і выходзячых з яго.

Святло з іншай (не лінейнай) палярызацыяй можа быць прадстаўлена ў выглядзе сумы двух лінейна-палярызаваных складнікаў, кожны з якіх падпарадкоўваецца закону Малюса. Па закону Малюса разлічваюцца інтэнсіўнасці праходзячага святла ва ўсіх палярызацыйных прыборах, напрыклад у палярызацыйных фатометрах і спектрафатометрах. Страты на адбіццё, якія залежаць ад і не ўлічваюцца законам Малюса, вызначаюцца дадаткова.

Зноскі правіць

Літаратура правіць