Закон Северцава
Закон Северцава, ці закон змены фаз (напрамкаў) эвалюцыі, правіла чаргавання галоўных напрамкаў эвалюцыі — сфармуляваны ў 1920 годзе расійскім біёлагам Аляксеем Северцавым прынцып, паводле якога існуе заканамерная змена фаз эвалюцыйнага працэсу, характэрная для ўсіх груп арганізмаў.
Сутнасць закону
правіцьУ гісторыі монафілетычнай групы арганізмаў за перыядам буйных эвалюцыйных перабудоў — арамарфозу (арагенезу заўсёды настае перыяд асобных прыстасаванняў — алагенезаў (аламарфозаў), катагенезаў, гепергенезаў і інш. Асваенне новага асяроддзя або буйныя морфафізіялагічныя пераўтварэнні вядуць да ўспышкі відаўтварэння. Уклад у распрацоўку закона Северцава зрабіў Іван Шмальгаўзен.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). Ст.290