Аляксей Мікалаевіч Северцаў

вучоны

Аляксей Мікалаевіч Се́верцаў[3] (руск.: Алексей Николаевич Северцов; 23 верасня 1866 — 19 снежня 1936) — рускі і савецкі біёлаг, заснавальнік эвалюцыйнай марфалогіі жывёл. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1920), Акадэміі навук Украінскай ССР (1925). Сын М. А. Северцава, бацька С. А. Северцава.

Аляксей Мікалаевіч Северцаў
руск.: Алексей Николаевич Северцов
Stamp of USSR 1640g.jpg
Дата нараджэння 11 (23) верасня 1866
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1936(1936-12-19)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Мікалай Аляксеевіч Северцаў
Дзеці Sergey Severtsov[d]
Род дзейнасці палеантолаг, заолаг, выкладчык універсітэта, біёлаг, навуковец
Навуковая сфера марфалогія[d] і эвалюцыйная біялогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар прыродазнаўчых навук[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

М. А. Северцаў нарадзіўся ў Маскве. У 1890 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань М. А. Мензбіра. Застаўся ва ўніверсітэце і ў 1895 годзе атрымаў званне магістра заалогіі, у 1898 годзе — доктара заалогіі[4]. Працаваў за мяжой у Францыі, Іспаніі, Італіі. З 1899 года прафесар Юр’еўскага ўніверсітэта, з 1902 года — прафесар Кіеўскага ўніверсітэта. У 1911—1930 гадах А. М. Северцаў у Маскоўскім універсітэце — ардынарны прафесар кафедры заалогіі, параўнальнай анатоміі і фізіялогіі фізіка-матэматычнага факультэта, правадзейны член Навукова-даследчага інстытута заалогіі пры ім у 1922—1930 гадах і член універсітэцкай камісіі дапамогі галадаючым (1922)[4]. З 1930 года дырэктар Лабараторыі эвалюцыйнай марфалогіі Акадэміі навук СССР[4].

Памёр А. М. Северцаў 19 снежня 1936 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар навуковых прац па параўнальнай анатоміі і эмбрыялогіі пазваночных жывёл, заканамернасцях эвалюцыйнага працэсу. Аднавіў філагенетычнае дрэва ніжэйшых пазваночных, распрацаваў вучэнне пра біялагічны прагрэс, тыпы філагенетычных змен органаў і функцый. Высунуў тэорыю паходжання пяціпальцавай канечнасці з 7—10-прамянёвай канечнасці продкаў, якая адбылася, у сваю чаргу, ад шматпрпрамянёвага плаўніка старажытных рыбападобных форм. Распрацаваў тэорыю філэмбрыягенезу. Займаўся праблемамі ўзаемаадносін індывідуальнага і гістарычнага развіцця і інш. Адкрыў закон змены фаз (напрамкаў) эвалюцыі, правіла чаргавання галоўных напрамкаў эвалюцыі (Северцава закон).

Зноскі

  1. а б в Северцов Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. БелЭн, 2002
  4. а б в Северцов Алексей Николаевич (руск.) . Летопись Московского университета. // Летопись Московского университета

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць