Мікалай Аляксеевіч Северцаў
Мікалай Аляксеевіч Се́верцаў[3] (руск.: Николай Алексеевич Северцов; 5 лістапада 1827 — 7 лютага 1885) — рускі заолаг, зоагеограф і падарожнік.
Мікалай Аляксеевіч Северцаў | |
---|---|
руск.: Николай Алексеевич Северцов | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1827[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1885 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксей Мікалаевіч Северцаў |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, заолаг, арнітолаг, натураліст, батанік, падарожнік |
Навуковая сфера | заалогія[2], Зоагеаграфія, арніталогія, батаніка, этнаграфія і геалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар прыродазнаўчых навук[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Карл Францавіч Рулье |
Вядомыя вучні | Mikhail Menzbier[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Severtzov».
|
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў Варонежы (па іншых звестках — у радавым маёнтку ў сяле Пятроўскае[4][5] Баброўскага павета Варонежскай губерні) у сям’і ўдзельніка Айчыннай вайны 1812 года А. П. Северцава. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1846 годзе скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне філасофскага факультэта Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань К. Ф. Рулье. У 1855 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра[4].
Памёр М. А. Северцаў пасля трагічнага здарэння на рацэ[4]. Пахаваны на радзіме[4]. Магіла не захавалася[4].
Навуковая дзейнасць Правіць
У 1857—1879 гадах даследаваў цэнтральную частку Цянь-Шаня, пустыню Кызылкум, сабраў багаты матэрыял па флоры і фаўне Паміра. Склаў першыя фізіка-геаграфічныя апісанні даследаваных рэгіёнаў Сярэдняй Азіі. Распрацоўваў прынцыпы зоагеаграфічнага падзелу Палеарктыкі і асновы яе экалогіі. Сабраў вялікі матэрыял па распаўсюджванню, сістэматыцы і ладзе жыцця птушак у Расіі і Туркестанскім краі. Быў прыхільнікам дарвінізму.
Памяць Правіць
У гонар М. А. Северцава пік у хрыбце Пятра I на Паміры, ледавікі на Паміры і Заілійскім Алатау, некаторыя віды раслін і жывёл. У Музеі Земляробства Маскоўскага дзяржаўнага інстытута ўстаноўлены бюст М. А. Северцава[6]. Адна з вуліц Варонежа названая ў гонар вучонага[4].
Зноскі
- ↑ Nikolai Severtzov // https://pantheon.world/profile/person/Nikolai_Severtzov Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е Елена Миннибаева Пик Северцова. Как уроженец Воронежской губернии стал всемирно известным учёным // РИА «Воронеж» (руск.)
- ↑ Северцов Николай Алексеевич // Проект «Детям о Воронежском крае» Воронежской областной детской библиотеки (руск.)
- ↑ Научно-учебный Музей Землеведения МГУ имени М. В. Ломоносова (руск.)
Літаратура Правіць
- Северцаў Мікалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 290. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Северцов, Николай Алексеевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.