Зак Сміт (нар. 5 студзеня 1996, Далас, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст.

Баскетбол
Зак Сміт
Нарадзіўся 5 студзеня 1996(1996-01-05) (28 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 203 см[2]
Вага 100 кг[3][2]
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Texas Tech Red Raiders basketball[d] 117
2018—2019 Greensboro Swarm[d]
2019—2020 Калеў Талін
2020 ВЭФ (баскетбольны клуб)
2020—2021 С. Олівер Баварыя[d]
2020—0000 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера правіць

З 2014 па 2018 год выступаў за Тэхаскі тэхналагічны інстытут, пасля якога выставіў сваю кандыдатуру на драфт. У ліпені 2018 года ўзяў удзел у летняй лізе НБА. Сярэдняя статыстыка баскетбаліста ва ўніверсітэце за гульню склала: 28 хвілін, ачкі — 8.9, падборы — 5.7, перадачы — 1.4, блокшоты — 1.3

У Сезоне 2018/2019 выступаў за каманду «Грынсбара Рой», якая з’яўляецца філіялам «Шарлот Хорнетс».

У 2018 годзе з’яўляўся ўдзельнікам мужчынскага дывізіёна NCAA «Элітная васьмёрка», паўфіналіст турніру канферэнцыі «Big 12», уладальнік 2 месца ў рэгулярным чэмпіянаце «Big 12» 2018 года.

Сезон 2020/2021 праводзіў у нямецкім клубе «С. Олівер» з Вюрцбурга. У жніўні 2021 года падпісаў кантракт з беларускімі «Цмокамі».

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. а б https://www.easycredit-bbl.de/spieler/c9bbea31-b2cd-4cd0-90da-78e05e12082d Праверана 16 лютага 2024.
  3. https://www.easycredit-bbl.de/spieler/c9bbea31-b2cd-4cd0-90da-78e05e12082d Праверана 21 студзеня 2024.

Спасылкі правіць