Залатая камяніца

Залатая камяніца (польск.: Złota kamienica) — гістарычны будынак у Галоўным горадзе Гданьска.

Славутасць
Залатая камяніца
польск.: Złota kamienica
54°20′55″ пн. ш. 18°39′14″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Горад Гданьск
Дата заснавання 1618
Будаўніцтва 16091618 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Камяніца была ўзведзена ў 1609-1618 гадах па вул. Доўгі торг 41 па просьбе тагачаснага бурмістра Гданьска Іагана Шпеймана па праекце архітэктара Абрагама ван дэн Блока.

Фасад мае пазалочаныя каменныя рэльефы, выкананыя майстэрняй Абрагама ван дэн Блока. На пярэдняй сцяне размешчаны барэльефы з батальнымі сцэнамі і фігурамі манархаў, у тым ліку Ягайлы і Жыгімонта III. У цэнтральнай частцы фасада размешчаны гербы Шпеймана.

Жонка бурмістра Шпеймана - Юдзіта Марыя, павінна была прыняць тут караля Жыгімонта III з жонкай Ганнай Аўстрыйскай у 1623 годзе.

Пасля 1660 года камяніцу купіў наступны бурмістр Гданьска Пётр Генрых. У той час, калі гэта была яго ўласнасць, у будынку павінны былі абмяркоўвацца ўмовы Аліўскага міру. У 1786-1918 гадах камяніца была ўласнасцю гданьскай сям'і Штэфенсаў.

З 1938 па 1945 гады тут знаходзіўся Правінцыйны музей Заходняй Прусіі.

Камяніца была знішчана ў 1945 годзе. Яе рэканструявалі на аснове рэшткаў фасада.