Сент-Вінсент (заліў)

(Пасля перасылкі з Заліў Святога Вінсента)

Сент-Ві́нсент (англ.: Gulf Saint Vincent, ці Gulf of St. Vincent) — вялікі заліў у паўднёвай частцы Аўстраліі, на тэрыторыі штата Паўднёвая Аўстралія. Абмежаваны двума паўвостравамі: паўвостравам Ёрк з захаду і паўвостравам Фларо з паўднёвага ўсходу. На паўднёвым захадзе, ля выхаду з заліва ў Індыйскі акіян, знаходзіцца востраў Кенгуру.

Пляж Маслін-Біч (Maslin Beach), як і практычна ўсе пляжы Адэлаіды, размешчаны на беразе заліва Сент-Вінсент

Шматлікія прыгарады сталіцы Паўднёвай Аўстраліі, Адэлаіды, раскінуліся ўздоўж усходняга берага заліва; уласна Адэлаіда (цэнтральная адміністрацыйная адзінка) знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад берага. Іншымі буйнымі населенымі пунктамі на заліве з'яўляюцца: Ардрасан, Порт-Уэйкфілд, Ідытберг і Порт-Вінсент.

Спасылкі правіць