Кенгуру (востраў)
(Пасля перасылкі з Востраў Кенгуру)
Кенгуру́ (англ.: Kangaroo Island) — трэці паводле велічыні востраў Аўстраліі, пасля Тасманіі і Мелвіла.
Кенгуру | |
---|---|
англ. Kangaroo | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4 405 км² |
Найвышэйшы пункт | 307 м |
Насельніцтва | 4 259 чал. (2006) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,97 чал./км² |
Размяшчэнне | |
35°50′ пд. ш. 137°20′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Паўднёвая Аўстралія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчаны за 112 км у напрамку на поўдзень ад Адэлаіды, на ўваходзе ў заліў Сент-Вінсент, і за 13 км ад найбліжэйшага мацерыковага пункта мыса Джэрвіс. Адміністрацыйна адносіцца да штата Паўднёвая Аўстралія.
Даўжыня вострава 145 км, шырыня — ад 900 м да 57 км, плошча 4405 км². Даўжыня берагавой лініі 509 км, найбольшая вышыня над узроўнем мора складае 307 м. Паверхня раўнінная. Клімат субтрапічны. Ападкаў каля 600 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі і сухія эўкаліптавыя лясы.
Нацыянальныя паркі: Фліндэрс-Чэнз, Кейп-Гантам і інш.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 228.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 206. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Kangaroo Island // Encyclopaedia Britannica (англ.)
- Славутасці вострава Архівавана 17 кастрычніка 2007.
- Туры на востраў Кенгуру