Ксерафіты
Ксерафіты (ад стар.-грэч.: ξερός — сухі і φυτόν - расліна) — расліны сухіх месцаў, здольныя пераносіць працяглую засуху («засухаўстойлівыя»).
Ксерафіты складаюць тыповую флору пустыняў і паўпустынь, звычайныя для марскіх узбярэжжаў і ў пясчаных дзюнах.
Такія расліны розным чынам адаптаваныя да засушлівых умоў, у якіх яны растуць. Некаторыя перажываюць экстрэмальныя перыяды ў выглядзе насення і спораў, якія пасля выпадзення дажджу могуць прарастаць; новыя расліны часам за чатыры тыдні паспяваюць вырасці, зацвісці і даць насенне, якое будзе знаходзіцца ў стане спакою да наступнага дажджлівага перыяду; да такіх раслін, напрыклад, адносіцца эшольцыя каліфарнійская (Eschscholzia californica).
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 543.