Гіграфіты
Гіграфі́ты — наземныя расліны, прыстасаваныя да жыцця ва ўмовах залішняга ўвільгатнення.
Травяністыя расліны і эпіфіты вільготных трапічных лясоў, таксама якія растуць каля вадаёмаў, у дэльтах рэк. Такім раслінам уласціва павышаная транспірацыя. Яны маюць вялікія і тонкія ліставыя пласціны са слаба развітым знешнім ахоўным слоем (кутыкулай), сцяблы з амаль неразвітай механічнай тканкай, слабую каранёвую сістэму. Залішняя вільгаць выдаляецца з дапамогай спецыяльных клетак, размешчаных па краю ліста. У дзённы час лісце такіх раслін можа губляць за адну гадзіну колькасць вады, перавышаючую яго масу ў 4—5 разоў[1].
Да гіграфітаў адносяцца такія расліны, як лотаць балотная, бабок трохлісты, фіялка балотная, паручайнік шыракалісты, шлёмнік звычайны і інш.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 103. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
правіць- Гіграфі́ты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 45. — 522 с. — 10 000 экз.
- Гигрофи́ты // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 103. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Гигрофи́ты // Т. 6. Газлифт — Гоголево. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 508. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)