Паручайнік шыракалісты
Паруча́йнік шыракалісты[3][4] (Síum latifólium) — кветкавая расліна; від роду Паручайнік (Sium) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Тыпавы від роду.
Паручайнік шыракалісты | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны. Польшча. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Народныя назвы расліны талюха, ці польный кмен[4].
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, якая можа дасягаць да 1,5 м у вышыню. Мае пустацелае галінастае паласатае сцябло.
Ніжняе лісце (звычайна пагружанае ў ваду) двойчыперыстае з ніткападобнымі долямі, верхняе — проста перыстае з 2—6 парамі даўгаватых лісточкаў з зубчастымі краямі.
Цвіце ў ліпені і жніўні. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік.
Распаўсюджанне
правіцьПаручайнік шыракалісты расце ад Еўропы да Сібіры ў тарфяных ямах і па краях канаў, зарослых чаротам, на вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў і ў вадзе. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
правіцьДае меданосным пчолам нектар[5]. Усе часткі расліны ядавітыя. Эфірны алей з кветак і пладоў выкарыстоўваецца ў парфумерыі[6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Назва
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Поручейник // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 279. Архівавана 7 студзеня 2012.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
Літаратура
правіць- Паручайнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 124.
- В. С. Новиков, И. А. Губанов. Популярный атлас-определитель. Дикорастущие растения. — М.: Дрофа, 2004. — С. 293. — ISBN 5-7107-8717-5.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 988. Sium latifolium L. — Поручейник широколистный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 651. — ISBN 9-87317-128-9.
- Паручайнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 144—145. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіць- Поручейник широколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Sium latifolium L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)