Шлёмнік звычайны

від раслін

Шлёмнік звычайны[3], Шлёмнік каўпаканосны[4] (Scutellaria galericulata) — від кветкавых раслін роду Шлёмнік (Scutellaria) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Шлёмнік звычайны

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scutellaria galericulata L., Sp. Pl. 2: 599 (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32798
NCBI  53169
EOL  578026
GRIN  t:449354
IPNI  458280-1
TPL  kew-189114
MB  454244

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—75[3] см, з доўгім галінастым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, чатырохграннае, простае або галінастае, апушанае пераважна па рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-яйцападобнай формы, гародчата-зубчастае па краі, з вострай верхавінкай, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі сіне-фіялетавага колеру з адценнямі, на кароткіх кветаножках у пазухах сярэдніх і верхніх лістоў і ўтвараюць рыхлае суквецце. Плод — чатырохарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[5]. Гіграфіт і мезатроф[5]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, у пойменных і забалочаных лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў.

выкарыстанне правіць

Лекавая[5][3], фарбавальная і дэкаратыўная[5] расліна.

Сінонімы правіць

  • Cassida galericulata (L.)
  • Scop.Scutellaria adamsii Spreng.
  • Scutellaria epilobiifolia A.Ham.
  • Scutellaria epilobiifolia f. albiflora Fernald
  • Scutellaria epilobiifolia f. rosea Fernald
  • Scutellaria galericulata f. albiflora Millsp.
  • Scutellaria galericulata var. epilobiifolia (A.Ham.) Jordal
  • Scutellaria galericulata var. glaberrima Benth.
  • Scutellaria galericulata var. humilis Tinant
  • Scutellaria galericulata var. pauciflora (Pant.) Nyman
  • Scutellaria galericulata var. pubens Crép.
  • Scutellaria galericulata f. rosea E.L.Rand & Redfield
  • Scutellaria pauciflora Pant.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в г Шлемник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць