Шлёмнік, Шлемнік[4][5] (Scutellaria) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Пашыраны ўсюды.

Шлёмнік

Шлёмнік звычайны (Scutellaria galericulata).
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scutellaria L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32764
NCBI  4139
EOL  38213
GRIN  g:11003
IPNI  30003498-2

Апісанне правіць

 
Шлёмнік звычайны (Scutellaria galericulata). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя травяністыя расліны, паўкусты і кусцікі вышынёй ад 3 да 100 см. Лісце рознай формы — ад суцэльных да перыстарассечаных. Кветкі (па 2) у аднабокіх кальчаках, размешчаных у пазухах прыкветнага лісця, часта збліжаныя ў густое гронкападоныя або коласападобнае суквецце. Плод — чатырохарэшак.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Карані шлёмніка байкальскага выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Віды правіць

Род налічвае каля 300[5] відаў, па інфармацыі сайта The Plant List — 468[6] відаў. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: шлёмнік звычайны (Scutellaria galericulata) і шлёмнік кап’ялісты (Scutellaria hastifolia). Трапляюцца на берагах рэк, азёр, нізінных балот, у хмызняках. Культывуюццца шлёмнік байкальскі (Scutellaria baicalensis) і шлёмнік высокі (Scutellaria altissima).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Scutellaria (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць