Шлёмнік байкальскі

від раслін

Шлёмнік байкальскі[3] (Scutellaria baicalensis) — від кветкавых раслін роду Шлёмнік (Scutellaria) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Шлёмнік байкальскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scutellaria baicalensis Georgi, 1775

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  65409
EOL  2894226
GRIN  t:33424
IPNI  458155-1
TPL  kew-188938

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—60 см. Сцяблы шматлікія, прамыя, чатырохгранныя, простыя або галінастыя. Лісце супраціўнае, ланцэтнае, простае, суцэльнае, з суцэльным краем і завостранай верхавінкай, сядзячае ці на кароткіх чаранках. Кветкі пурпурова-фіялетавыя, з жоўтым зевам, знаходзяцца ў пазухах верхніх лістоў. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Сібіры (Амурская вобласць, Бурація, Якуція, Прыморскі край, Хабараўскі край, Яўрэйская аўтаномная вобласць, Чыцінская вобласць), Манголіі, шэрагу рэгіёнаў Кітая, на Карэйскім паўвостраве. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце па берагах рэк і ручаёў, на ўзлесках і палянах шыракалістых лясоў, камяністых россыпах, у хмызняках. Цвіце ў ліпеніверасні[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая і дэкаратыўная расліна[4]. Вырошчваецца ў культуры[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г Шлемник байкальский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Шлемник байкальский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)