Замкавая гара (Мазыр)

Замкавая гара, або Спаская гара, Гара Камунараў — узгорак у цэнтральнай частцы г. Мазыр Гомельскай вобласці Беларусі. Уяўляе сабой мыс карэннага берага ракі Прыпяць, размешчаны паміж двума ярамі. Вышыня Замкавай гары складае 15-20 метраў. Пляцоўка ромбападобнай формы памерамі 12-140 х 100 м[1].

Замкавая гара
Рэканструкцыя Мазырскага замка
Рэканструкцыя Мазырскага замка
Найвышэйшы пункт
Адносная вышыня15-20 м
Размяшчэнне
52°02′51″ пн. ш. 29°16′02″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьГомельская вобласць
РаёнМазырскі раён
Населены пунктМазыр 
Горная сістэмаМазырская града 
Замкавая гара (Мазыр) (Беларусь)
Замкавая гара
Замкавая гара
Замкавая гара (Мазыр) (Гомельская вобласць)
Замкавая гара
Замкавая гара
Замкавая гара з плошчы Леніна

Тэрыторыя Замкавай гары абмежавана вуліцай Савецкай з паўночнага ўсходу, плошчай Горкага з паўднёвага ўсходу, вуліцай Камсамольскай з паўднёвага захаду, плошчай Леніна з паўночнага захаду.

Гісторыя правіць

 
Замкавая гара ў пач. XX ст.

У XIIXIII стагоддзях на гары размяшчаўся дзяцінец Мазыра. Замкавая гара складала ядро горада — знаходзілася каля скрыжавання Кіеўскай і Свідаўскай вуліц, побач размяшчалася гандлёвая плошча, працягам якой былі прычалы на беразе Прыпяці. З паўднёвага ўсходу Замкавую гару абкружала вуліца Замкавая[1].

 
Дом па вуліцы Гара Камунараў, 1

У XVII ст. на гары была ўзведзена драўляная Спасаўская царква, якая дзейнічала да сярэдзіны XIX ст. Побач з ёй знаходзіліся прыходскі могільнік. У сярэдзіне XIX ст. Спаская гара шчыльна забудоўваецца драўлянымі і каменнымі жылымі і гаспадарчымі будынкамі[1].

Зноскі

  1. а б в Мазыр // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 52-53. — ISBN 978-985-11-0549-2.