Заружанне (возера)
Зару́жанне, Ружына, Заружань[1] — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Заружанне.
Заружанне | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 139,2 м |
Даўжыня | 1,3 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,37 км² |
Аб’ём | 0,00034 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,2 км |
Найбольшая глыбіня | 2,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,44 км² |
Упадаюць | ручаі, каналы |
Выцякаюць | канал |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,3 км,найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Аб'ём вады 0,34 млн. м³. Плошча вадазбору 9,44 км².
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 10 м (ва ўсходняй частцы да 2 м). Берагі нізкія, пераважна забалочаныя.
Возера выкарыстоўваецца як прыёмнік меліярацыйных сістэм. Сцёк па канале ў раку Лукомка.
Зноскі
- ↑ Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 338. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)