Зарэчча (Рэчыцкі раён)
Зарэчча[2] (трансліт.: Zarečča) — гарадскі пасёлак у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчаны за 18 км на паўночны захад ад Рэчыцы, за 1 км ад аўтадарогі Бабруйск — Рэчыца. Насельніцтва 2 226 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Зарэчча
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПаселішча заснавалі ў 1957 годзе над назвай Гомель-30. У тыя часы тут знаходзілася вайсковая ракетная часць. Раней у ваколіцах паселішча знаходзіліся хутары Пагарэльцы, Падбаб’е і іншыя.
2 сакавіка 1995 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову аб наданні новаму населенаму пункту ў Рэчыцкім раёне назвы Зарэчча і аднясення яго да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў.
Забудова
правіцьРазмешчаны сярэдняя школа, бібліятэка, бальніца, дзіцячы сад.
Гарадскі пасёлак складаецца з двух вуліц — Спартыўнай і Вытворчай. Спартыўная вуліца ідзе з поўначы на паўдзень праз увесь населены пункт. Вытворчая вуліца пралягае на паўночнай ускрайне Зарэчча і да яе адносіцца некалькі прамысловых пабудоў.
За 3 кіламетры ад гарадскога пасёлка размяшчаецца жаночая папраўчая калонія № 24 МУС па Гомельскай вобласці, на тэрыторыі якога, з мэтай працоўнай занятасці спецкантынгента, функцыянуе філіял «Зарэчча» дзяржаўнага прадпрыемства «№ 4». Калонія створана на базе ваеннага гарадка ракетнай частцы, на якой была зборачная вытворчасць ракетнай зброі, дзе па некаторым звесткам, у тым ліку збяралася і захоўвалася ядзерная зброя ў часы існавання СССР.
Будаўніцтва праваслаўная царквы | Вул. Спартыўная — галоўная ў Зарэччы | Адзін з пакінутых адміністрацыйных будынкаў |
Насельніцтва
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Спасылкі
правіць- Геаграфічныя звесткі па тэме Зарэчча на OpenStreetMap