Засада ў Ніембе
Засада ў Ніембе — сутыкненне паміж ірландскімі міратворцамі і апалчэннем луба на ўсходзе Катангі, якое адбылося 8 лістапада 1960 года[1].
Засада ў Ніембе | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Кангалезскі крызіс | |||
Дата | 8 лістапада 1960 | ||
Месца | Ніемба, Катанга | ||
Вынік | перамога луба | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадгісторыя
правіцьПасля здабыцця Бельгійскім Конга незалежнасці ў 1960 годзе, у Катанзе, паўднёвай, багатай карыснымі выкапнямі правінцыі краіны, успыхнула ўзброенае паўстанне[2].
У «гарачую кропку» былі ўведзены міратворчыя сілы ААН. У складзе кантынента знаходзіліся і ірландскія вайскоўцы.
Народ луба не падтрымаў аддзяленне Катангі, таму стаў адным з асноўных ахвяр сепаратыстаў, асабліва белых наймітаў. Гэта прымусіла прадстаўнікоў народнасці падазрона і варожа ставіцца да любых еўрапейскіх войск[3].
У Ніембе, горадзе на ўсходзе Катангі, у выніку нападаў паўстанцаў многія навакольныя вёскі былі пакінуты сваімі жыхарамі. Сюды накіраваліся ірландскія войскі, каб засцерагчы раён і заахвоціць насельніцтва вярнуцца[3].
Ход бою
правіць8 лістапада 1960 года атрад з адзінаццаці байцоў 33-га батальёна ірландскай арміі прыбыў да моста праз раку Лувея, які меў патрэбу ў рамонце. Дарога апынулася заблакавана каля 100 апалчэнцамі луба, узброеных лукамі, стрэламі з атручанымі наканечнікамі, дзідамі і дубінкамі, а таксама некаторай колькасцю агнястрэльнай зброі. Ірландцы прынялі іх за катангскіх баевікоў. Лейтэнант Кевін Глісан, які кіраваў міратворчым атрадам, паспрабаваў мірна павітаць іх, але быў уражаны градам стрэл з атручанымі наканечнікамі[1] (луба прынялі вайскоўцаў за французскіх альбо бельгійскіх наймітаў, якія дзейнічалі ў інтарэсах горназдабыўных кампаній[4]).
Ірландцы пакінулі аўтамабілі, адступілі за дрэвы па абодва бакі дарогі і адкрылі агонь па нападніках з пісталетаў-кулямётаў «Карл Густаў», вінтовак Лі-Энфілда і ручнога кулямёта «Брэн». Луба рушылі на іх, у выніку чаго міратворцы былі адрэзаны ад сваіх машын. Нягледзячы на цяжкія страты, апалчэнцы адолелі ірландскіх салдат, і пачалася жорсткая рукапашная сутычка, падчас якой большая частка замежнікаў была забіта[1]. Тром міратворцам удалося ўцячы. Адзін з іх, Энтані Браўн, дабраўся да суседняй вёскі і аддаў усе грошы, якія ў яго былі, вясковым жанчынам, спадзеючыся, што яны яму дапамогуць, але замест гэтага салдата збілі да смерці. Двум іншым удалося схавацца, і на наступны дзень яны былі знойдзены іншымі войскамі ААН.
Усяго ў баі было забіта 9 ірландцаў і 25 луба.
Наступствы
правіцьБой аказаў негатыўнае ўздзеянне на Ірландскую Рэспубліку, дзе да гэтага ўдзел краіны ў місіі ў Конга карыстаўся падтрымкай. Слова «балуба» (саманазва народа луба) здабыла ў асяроддзі ірландцаў значэнне «некіравальнага або дзікага чалавека»[5].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в Cusack, Adrian (10 November 2010). "Athlone resident recalls Niemba ambush horror". Westmeath Independent. Праверана 27 December 2016.
- ↑ Boehme 2005, p. 2.
- ↑ а б "Letters from Niemba: Irish troops in the Congo, 1960", History Ireland, Issue 6 (Nov/Dec 2010), Volume 18.
- ↑ [https://ifi.ie/film/congo-an-irish-affair/%7Cteideal=CONGO(недаступная спасылка): AN IRISH AFFAIR // Irish Film Institute, 2020-11-08
- ↑ Rogan, Fionn. Niemba – The Birth of an Army . University Times (10 студзеня 2014).