Белыя найміты ў Конга

Белыя найміты ў Конга (фр.: Mercenaires blancs au Congo) — ураджэнцы краін Афрыкі (афрыканеры і іншыя нашчадкі еўрапейскіх каланізатараў) і Еўропы, якія ўдзельнічалі ў розных ваенных канфліктах на тэрыторыі Рэспублікі Конга (Леапольдвіль), Заіра і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Пачынаючы з 1960 года праз Кангалезскія войны прайшлі паўднёваафрыканцы, радэзійцы, брытанцы, ірландцы, немцы, бельгійцы, французы, іспанцы, італьянцы, сербы, беларусы, расіяне, украінцы, грузіны і некаторыя іншыя.

У 1960-я замежнікі змаглі фактычна пераламаць ход вайны на карысць урада. У далейшым вопыт выкарыстання наймітаў у Конга ўжываўся заходнімі спецслужбамі ў грамадзянскай вайне ў Анголе[1][2].

Менавіта тут пачалася найміцкая кар’ера самых знакамітых ваенных авантурыстаў XX стагоддзя. Кангалезскія і іншыя падзеі 1960—1970-х гадоў сфармавалі сучасныя ўяўленні і стэрэатыпы пра наёмнікаў[3].

Гісторыя правіць

Практыка найміцтва, якая прыпынілася ў гады сусветных войнаў, адрадзілася ў 60-я гады XX стагоддзя, калі пачалася дэкаланізацыя Афрыкі. У афрыканскіх краінах, дзе каланіяльныя адміністрацыйныя структуры распаліся, а ўзброеныя сілы знаходзіліся ў стадыі фарміравання, неадкладна пачалася ўзброеная барацьба за ўладу. У гэтай сітуацыі ўрадам маладых дзяржаў апынуліся неабходныя прафесійныя вайскоўцы, асабліва з вопытам баявых дзеянняў. Адной з такіх краін стала Бельгійскае Конга[3].

1960-я гады правіць

 
Замежныя найміты і кангалезскія вайскоўцы ў перастрэлцы з мяцежнікамі.

ЗША і Бельгія, будучы асноўнымі саюзнікамі ўрадавых войск у канфлікце, не пярэчылі супраць прыцягнення афіцыйнымі ўладамі краіны наймітаў, пры ўмове, што сярод замежнікаў не будзе іх суграмадзян. Адносна жыхароў Бельгіі, зрэшты, гэта ўмова было парушана[4]. У цэлым, у Кангалезскім крызісе на тым ці іншым баку змагаліся ўраджэнцы Вялікабрытаніі, Францыі, Заходняй Германіі[4], ПАР, Радэзіі, Ірландыі, Іспаніі[5] і Італіі[6].

Аднымі з першых замежных баевікоў у канфлікце задзейнічалі катангскія сепаратысты  (фр.). Асноўным ядром і ўдарнай сілай іх арміі сталі менавіта белыя найміты. Іх максімальная колькасць за ўвесь час грамадзянскай вайны не перавышала 500 чалавек. Агульнае камандаванне ажыццяўляў на пачатковы момант Рабер Фольк. Найміты актыўна супрацьстаялі не толькі ўрадавым часцям, але і міжнародным сілам ААН[7] (першае значнае сутыкненне адбылося ў красавіку 1961 года[8]). У баях з «блакітнымі каскамі» найміты адзначыліся ў баях за Жадавіль супраць ірландскіх вайскоўцаў пад камандаваннем Патрыка Куінлана. Прыкметна, што на баку катангцаў, акрамя іншых наймітаў, выступалі іх суайчыннікі[9]. У цэлым, замежныя баевікі дрэнна вытрымлівалі баі супраць сіл ААН[8]. Аднак замежнікі паспяхова змагаліся з урадавай арміяй і апалчэннем народнасці балуба[10].

Самым баяздольным замежным падраздзяленнем катангцаў стаў атрад «Каманда 4» пад пачаткам Майка Хоара, які ў снежні 1961 года расфармавалі, але былы камандзір сабраў новую групу, якая атрымала назву «Каманда 5»[11]. Паралельна фармуецца група Боба Дэнара — «Каманда 6»[6]. Жан Шрам, яшчэ адзін буйны дзеяч заходнееўрапейскага найміцтва, кіраваў падраздзяленнем «Каманда 10».

Гэтыя фарміраванні змагаліся ўжо на баку Кангалезскай нацыянальнай арміі. Афіцыйныя ўлады заручыліся паслугамі наймітаў з-за нежадання ЗША наўпрост дапамагаць у падаўленні паўстання Сімба[12][13]. Наёмныя часці адыгралі вядучую ролю ў вызваленні ад мяцежнікаў горада Стэнлівіль і аперацыі «Чырвоны цмок»  (фр.)[14]. Да пачатку 1965 года, калі кангалезскі ўрад выцесніў праціўніка з большай часткі Усходняга Конга, замежнікам было даручана забяспечыць бяспеку мяжы (так, напрыклад, дзяржаўную граніцу з ЦАР ахоўваў іспанскі атрад[5]), аднавіць лініі сувязі і зачысціць рэшткі супраціву[15].

ЦРУ[16] і бельгійскае кіраўніцтва[17] актыўна падтрымлівалі дзейнасць усіх фарміраванняў, якія ўдзельнічалі ў канфлікце на баку ўладаў.

Атрады праўрадавых замежных баевікоў адчувалі недахоп абсталявання, мелі дрэнную падрыхтоўку і праблемы з дысцыплінай, пакутавалі алкагалізмам, наркаманіяй і гомасексуалізмам[18]. Таксама яны часта здзяйснялі супрацьпраўныя дзеянні. Так, у адваяваных раёнах найміты здзяйснялі несанкцыянаваныя забойствы, катаванні, рабаванні і згвалтаванні[19]. У Стэнлівілі замежныя байцы зараблялі ператрусам трупаў у пошуках наяўных грошай і ўзломам банкаўскіх сейфаў[20]. Некаторыя былі пазней асуджаны кангалезскімі судамі за ненаўмыснае забойства[15].

Пры ўсім тым найміты шмат чаго зрабілі ў абарону белага насельніцтва Конга ад гвалту мяцежнікаў[21][22].

У 1967 годзе ў Стэнлівілі наёмныя войскі паднялі мяцеж, выступіўшы супраць зрушэння Маіза Чомбэ  (фр.) з пасады прэм’ер-міністра, з якім яны супрацоўнічалі з 1960 года. Замежныя баевікі пацярпелі паражэнне, а ўсе іх падраздзяленні былі расфармаваны[15].

1990-я гады правіць

 
Малюнак Ј-21 Јастреб  (серб.) ВПС Заіра. Падобны выкарыстоўваўся «Белым легіёнам».

У лістападзе—снежні 1996 года пры непасрэдным удзеле французскіх спецслужбаў было сфарміравана падраздзяленне «Белы легіён». Яго ўзначаліў бельгіец Крысціян Тавернье. Фарміраванне далучылася да арміі рэжыму Мабуту Сесе Сека[23]. Атрады баевікоў былі дастаткова добра ўзброены: у іх арсенале мелася і стралковая зброя, і нават авіяцыя[24].

У падраздзяленні служылі грамадзяне такіх краін як Францыя, Вялікабрытанія, Бельгія, Італія, Ангола, Мазамбік, ПАР і Марока[25]. Аснову складалі сербы, у тым ліку з Рэспублікі Сербская Краіна і Босніі. Іх у злучэнні было каля ста чалавек. Сустракаліся таксама расіяне і ўкраінцы[24].

20 студзеня 1997 года заірскія часці пры падтрымцы замежнікаў пачалі наступальную аперацыю супраць сіл апазіцыі, але яна правалілася на пачатковым этапе. Прыкметную ролю ў ім згуляла толькі авіяцыя «Белага легіёну», якой удалося знішчыць некалькі аўтакалон групоўкі «Альянс дэмакратычных сіл за вызваленне Конга» з боепрыпасамі і некалькі запаволіць наступленне паўстанцаў у раёне Валікале. Таксама пры яе актыўнай падтрымцы была разгромлена калона паўстанцкіх войск у раёне Кінду. 2 лютага, пасля цяжкіх баёў, часці пад камандаваннем Тавернье пакінулі Ватсу. 10 сакавіка атрад наймітаў разам з байцамі арміі Заіра ў 60 км ад Кісангані спыніў прасоўванне паўстанцаў і адкінуў іх на пяць кіламетраў. Аднак гэтая перамога не прынесла вынікаў, паколькі 15 сакавіка горад паў. У канцы сакавіка ў Кіншасе «Белы легіён» быў распушчаны[23].

XXI стагоддзе правіць

У 1999 годзе ВПС ДРК набылі ў Грузіі чатыры штурмавіка Су-25 пабудовы Тбіліскага авіяцыйнага завода, у тым ліку два самалёты пабудовы 1991 года (завадскія нумары 25508110578 і 25508110579, бартавыя нумары ВПС ДРК FG-500 і FG-501) і два самалёты новай пабудовы 1999 года (завадскія нумары 25508110580 і 25508110581, бартавыя нумары ВПС ДРК FG-502 і FG-503). Дастаўка машын з Тбілісі была ажыццёўлена ў канцы 1999—пачатку 2000 года, пасля чаго дадзеныя чатыры штурмавіка склалі аснову баявога патэнцыялу кангалезскай авіяцыі, грунтуючыся пераважна на аэрадроме Гома. Палёты на іх ажыццяўляліся нанятымі ў СНД лётчыкамі[26].

У снежні 2006 года беларускі лётчык Алег Ліхоткін, які працаваў у краіне вайсковым інструктарам з 2001 года, быў страчаны разам з бортам FG-503. Афіцыйна ён лічыцца зніклым без вестак[27]. Па іншых даных, беларус альбо загінуў[26], альбо быў узяты ў палон (нібыта пілот з-за дрэннага надвор’я вымушаны быў сесці ў Руандзе, дзе апынуўся ў турме). Паводле іншай версіі, агучанай былым калегам Ліхоткіна, яго выкралі амерыканцы[28].

У чэрвені 2007 года ўпаў Су-25 пад нумарам FG-501, на якім загінуў украінскі авіятар Маргатаў[26].

У 2015—2019 гадах[29] праходзіла інфармацыя, што беларусы аказваюць свае паслугі па навучанні кангалезскіх пілотаў і тэхнікаў[30].

27 лютага 2017 года ў раёне горада Рутшуру баевікі-тутсі збілі два ўрадавыя верталёты Мі-24, на якіх знаходзіліся два грузіны, тры беларусы і тры кангалезцы (гл. Катастрофа двух Мі-24 у Рутшуру (2017)).

Двое грамадзян Грузіі раней служылі ў ваенна-паветраных сілах сваёй краіны, але былі звольнены ў сувязі са скарачэннямі. Пасля гэтага яны з’ехалі ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга, дзе знайшлі вакантныя месцы ва ўзброеных сілах[31]. Грамадзяне Беларусі, згодна з анлайн-выданнем «Политринг», якія складалі другі экіпаж, з’яўляліся ваеннымі спецыялістамі, накіраванымі ў краіну для падтрымкі і падрыхтоўкі кангалезскіх вайскоўцаў[30]. Аднак як паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ, яны дзейнічалі як прыватныя асобы[32].

У студзені 2023 года ўсплыла інфармацыя, што ў краіне прысутнічаюць найміты з Балгарыі і Румыніі, а таксама атрады ПВК «Вагнер»[33].

У культуры правіць

  • Дакументальны фільм «Бывай, Афрыка» (Італія, 1966)
  • Дакументальны фільм «Чалавек, які смяецца: Прызнанне забойцы» (ФРГ, 1966)

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Brogan, Patrick (1989), The Fighting Never Stopped, New York: Vintage Books, p. 6
  2. Анна Полонская. Псы войны: как ЦРУ использовало наёмников для своих «грязных операций» // Life : сетевое издание. — 19 января 2017.
  3. а б Александр Гольц. Любой конфликт за ваши деньги // Вокруг света : журнал. — 30 сентября 2010.
  4. а б Сергей Арустамов, Курашко Денис. 5 Commando ANC // Независимая Африка : сайт.
  5. а б Clarke 1968, p. 69.
  6. а б Clarke 1968, p. 51.
  7. Коновалов 2012, p. 60-61.
  8. а б Rookes 2018, pp. 152–153.
  9. Declan Power. Siege at Jadotville: The Irish Army’s Forgotten Battle. — ISBN 9781504758888.. — «the Katangans had begun moving in large numbers of troops culminating in a brigade strength unit of approximately 3,000».
  10. Clarke 1968, p. 36.
  11. A list of known Soldiers of Fortune who served in the Congo conflict some time during the 1960's(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 27 лютага 2023.
  12. Dodenhoff 1969, pp. 47–49.
  13. Hudson 2012, p. 33.
  14. Коновалов 2012, p. 63.
  15. а б в Passemiers 2019, p. 118.
  16. Devlin 2007, p. 228.
  17. Коновалов 2012, pp. 59–66.
  18. Passemiers 2019, pp. 115–117.
  19. Nzongola-Ntalaja 2007, p. 135.
  20. Geraghty 2007, p. 48.
  21. История трех наемников
  22. Mike Hoare′s Adventures in Africa. Boulder, CO: Paladin Press (2010).
  23. а б Коновалов 2012, p. 68.
  24. а б Коновалов 2015, pp. 174–175.
  25. Musah, Fayemi 2000, p. 55.
  26. а б в Ремонт и модернизация штурмовиков Су-25 ДРК в Барановичах Архівавана 4 красавіка 2019. (30 октября 2018)
  27. Лихоткин Олег Петрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2023. Праверана 27 лютага 2023.
  28. Крылья без родины
  29. Егор Лебедок. Белорусское военное присутствие в Африке // Thinktanks.by : сайт белорусских исследований. — 7 февраля 2021.
  30. а б Беларусь поставляет в Конго военную технику — СМИ // Белорусский Политринг, 13 мая 2018
  31. ДР Конго был сбит вертолет Ми-24 с грузинским экипажем // Bazm.info, 30 января 2017
  32. Жизни троих белорусов, пострадавших при крушении МИ-24 в Конго, ничего не угрожает Архівавана 29 верасня 2021. // СТВ, 1 февраля 2017.
  33. ЧВК Вагнера усиливает присутствие в Африке?

Літаратура правіць

рускамоўная
  • Коновалов, И.П. (2012). Африканские войны современности (PDF). Москва: Центр стратегической конъюнктуры. pp. 59–66. ISBN 978-5-906233-01-1.
  • Коновалов, И.П. (2015). Солдаты удачи и воины корпораций : История современного наёмничества. Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры. ISBN 978-5-9906069-7-5.
англамоўная

Спасылкі правіць