Заходне-Аўстралійскае цячэнне

Заходне-Аўстралійскае цячэнне - халоднае цячэнне Індыйскага акіяна каля заходніх берагоў Аўстраліі; паўночнае адгалінаванне цячэння Заходніх Вятроў. Накіравана з поўдня на поўнач.

Скорасць летам 0,9-1,8 км/гадз, зімой запавольваецца. Тэмпература вады ў лютым ад 19°С на поўдні да 26°С на поўначы, у жніўні адпаведна ад 15 да 21°С. Салёнасць 35,5-35,7‰. У тропіках Паўднёвага паўшар'я зліваецца з Паўднёвым Пасатным цячэннем.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць