Заходскі сельсавет (Шклоўскі раён)
Захо́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Еўдакімавічы.
Заходскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шклоўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Еўдакімавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 105 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Заходы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нічыпаравіцкага сельсавета, у склад Мастоцкага сельсавета Магілёўскага раёна перададзена вёска Кастрыцы[1]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падгайцаўскага сельсавета, у склад Фашчаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Дуброўка, Завараты, Каралёўка, Мікалаеўка, Нічыпаравічы, Патапава, Святлоўка і Чарапы)[2]. 17 ліпеня 1967 года скасаваны вёскі Ляды і Шкатоўка (зліліся з вёскай Плешчыцы)[3]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Фашчаўскага сельсавета вернута вёска Мікалаеўка[4]. Восенню 1977 года скасавана вёска Трынога[5]. 27 верасня 2012 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Еўдакімавічы[6]. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Фашчаўскага сельсавета[7].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Еўдакімавічы, вёскі Азер’е, Астравец, Бель, Дуброўка 2, Завараты, Заходы, Лакуці, Мікалаеўка, Наваселле, Падгайцы, Плешчыцы і Пруды.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1105 чалавек[8], з іх 94,9 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[9].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
- ↑ Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 сентября 2012 г. № 19-10 О переносе административного центра
- ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.