Голас Радзімы

(Пасля перасылкі з За вяртанне на Радзіму)

Голас Радзімы — інфармацыйна-асветная газета для беларусаў за мяжой.

«Голас Радзімы»
Арыгінальная
назва
Голас Радзімы
Тып газета
Выдавец Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом і Выдавецкі дом «Звязда»
Заснавана 6 красавіка 1955
Мова беларуская
Галоўны офіс

Гісторыя

правіць

Выдаецца з 6 красавіка 1955 года ў Мінску на беларускай мове штотыднёва. Да студзеня 1960 года называлася «За вяртанне на Радзіму».

Заснавана секцыяй Савецкага камітэта «За вяртанне на Радзіму» для прапаганды савецкага ладу жыцця сярод беларускіх эмігрантаў. Са студзеня 1960 года цяперашняя назва. З сярэдзіны 1970-х гадоў асвятляла жыццё, у тым ліку беларускай эміграцыі. З сярэдзіны 1990-х гадоў адзінае беларускае выданне, якое распаўсюджваецца сярод нацыянальнай дыяспары і ў асяроддзі замежных беларусістаў.

Інфармуе аб палітычных працэсах, якія адбываюцца ў Беларусі, навінах грамадска-культурнага жыцця. Публікуе шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі, асвятляе жыццё беларусаў у далёкім і блізкім замежжы. Да 1993 года выдавалася «Бібліятэчка газеты «Голас Радзімы». Выдадзена больш за 150 кніг і брашур.

Спярша выдавалася Беларускім таварыствам па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом. Потым да 2018 году з'яўлялася дадаткам да газеты «Советская Белоруссия». Зараз выдаецца як асобнае выданне Выдавецкім домам «Звязда».

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць