Зейскае вадасховішча

вадасховішча ў Амурскай вобласці Расіі, на рацэ Зея

Зе́йскае вадасховішча[1] (руск.: Зейское водохранилище) — вадасховішча ў Амурскай вобласці Расіі, на рацэ Зея.

Зейскае вадасховішча
руск.: Зейское водохранилище
Каардынаты: 53°59′00″ пн. ш. 127°37′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Расія, Амурская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 315 м
Даўжыня 225 км
Шырыня 24 км
Плошча 2419 км²
Аб'ём 68,42 км³
Найбольшая глыбіня каля 100 м
Упадаюць Зея
Выцякаюць Зея
Год напаўнення 1980
Звычайны падпорны ўзровень 115,5 м
Зейскае вадасховішча (Расія)
Зейскае вадасховішча
Зейскае вадасховішча
Зейскае вадасховішча (Амурская вобласць)
Зейскае вадасховішча
Зейскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створана ў 1980 годзе ў выніку будаўніцтва Зейскай ГЭС. Напаўнялася вадой у 1974—1980 гг. Плошча паверхні вадасховішча складае 2419[2] км² пры нармальным падпорным узроўні 315[2] м. Аб’ём вады — 68,42[2] км³. Даўжыня вадасховішча 225—290[2] км, найбольшая шырыня 40[2] км, сярэдняя — 8[2] км. Найбольшая глыбіня каля 100[2] м. Вышыня плаціны складае 115,5[2] м, яе даўжыня 714[2] м. Ваганні ўзроўню вады да 26[1] м.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах энергетыкі, барацьбы з паводкамі, рыбалоўства і суднаходства. Выконвае шматгадовае рэгуляванне сцёку.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць