Зе́я — рака ў Расіі, левы прыток Амура.

Зея
руск.: Зея
кіт.: 结雅
маньчж. ᠵᡳᠩᡴᡳᡵᡳ ᠪᡳᡵᠠ
Характарыстыка
Даўжыня 1 242 км
Басейн 233 000 км²
Расход вады 1 910 м³/с
Вадацёк
Выток Станавы хрыбет
 • Вышыня ??? м
 • Каардынаты 55°44′10″ пн. ш. 130°34′20″ у. д.HGЯO
Вусце Амур
 • Вышыня ??? м
 • Каардынаты 50°14′31″ пн. ш. 127°35′52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Амур → Ахоцкае мора
Краіна
Код у ДВР 20030400112118100022394
physical
Зея (рака)
Зея (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня Зеі 1242 км, плошча басейна 233 тыс. км².

Пачынаецца на паўднёвых схілах Станавога хрыбта (у хрыбце Такійскі Станавік), цячэ па тэрыторыі Амурскай вобласці, упадае ў Амур у раёне Благавешчанска. Рака цячэ па Верхнязейскай раўніне ў даліне з шырокай поймай. Прарэзвае хрыбты Тукурынгра і Сактахан, утварае скалістую цясніну — Зейскія Вароты. У межах Амурска-Зейскай раўніны даліна месцамі пашыраецца да 10—20 км. Ніжэй вусця ракі Селемджа цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне па шырокай забалочанай даліне.

Асноўныя прытокі: Ток, Мульмуга, Бранта, Гілюй, Уркан (справа), Купуры, Аргі, Дзеп, Селемджа, Том (злева).

Жыўленне пераважна дажджавое. Ледастаў з лістапада да пачатку мая, у вярхоўі перамярзае. Пашырана шматгадовая мерзлата. У басейне 3еі больш за 19,5 тыс. азёр агульнай плошчай 1021 км². Суднаходная ніжэй Зейскай ГЭС і па вадасховішчы.

У басейне ракі Зейскі запаведнік. На рацэ — гарады: Зея, Свабодны, Благавешчанск. Створана Зейская ГЭС і Зейскае вадасховішча.

У гонар ракі быў названы касмічны апарат Зея.

Літаратура правіць