Зелянашы (сербск.: Зеленаши) — прыхільнікі незалежнай Чарнагорыі ў пачатку XX стагоддзя. Атрымалі сваю назву дзякуючы колеру выбарчых бюлетэняў на выбарах дэпутатаў скупшчыны ў Падгорыцы. Кіраўнікамі зелянашаў былі Крсто Попавіч, Секула Дрлевіч, Новіца Радавіч і Ёван Пламенац.

Зелянашы былі праціўнікамі саюза Чарнагорыі з Сербіяй пад кіраўніцтвам манархіі Карагеоргіевічаў. У 1919 годзе пры падтрымцы Італіі зелянашы арганізавалі Каляднае паўстанне з мэтай вярнуць на чарнагорскі трон дынастыю Петравічаў. Паўстанне было падушана бялашамі. Зелянашы працягвалі партызанскую вайну да 1926 года. Апошні паўстанец здаўся ў 1929 годзе.

У гады Другой Сусветнай вайны Крсто Попавіч актыўна супрацоўнічаў з акупацыйнымі італьянскімі ўладамі. Пад эгідай італьянцаў былі створаны Чарнагорскае каралеўства і Лоўчанская брыгада з былых зелянашаў. У далейшым брыгада была разгромлена югаслаўскімі партызанамі.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць