Землетрасенне ў Чылі (2010)

Землетрасенне у Чылі — магутнае землетрасенне, якое адбылося 27 лютага 2010 года ля ўзбярэжжа Чылі, якое выклікала чалавечыя ахвяры, разбурэнне і утварэнне цунамі. Адно з самых буйных землетрасення за апошнія паўстагоддзя. Ачаг землетрасення знаходзіўся на глыбіні 35 кіламетраў. Эпіцэнтр — у 90 кіламетрах ад сталіцы Бія-Бія Кансепсіён, другой агламерацыі краіны па велічыні пасля Сант’яга. У большай ступені ад землетрасення магнітудай 8,8 пацярпелі рэгіёны Бія-Бія і Мауле. У двух рэгіёнах загінулі 540 і 64 чалавекі адпаведна. У вобласці Лібертадор-Хенераль-Бернарда-О’Хігінс ахвярамі стыхіі сталі 46, а ў Сталічнай вобласці — 36 чалавек[2]. Землетрасенне выклікала цунамі, якое абрынулася на 11 астравоў і ўзбярэжжа Мауле, аднак колькасць ахвяр, выкліканых цунамі, — мінімальна: большасць жыхароў узбярэжжа паспелі схавацца ад цунамі ў гарах.

Дата і
час
27 лютага 2010 года (06:34:17 UTC)
Магнітуда 8,8 Mw
Глыбіня
гіпацэнтра
35 км
Размяшчэнне
эпіцэнтра
35°54′32″ пд. ш. 72°43′59″ з. д.HGЯO
Закранутыя
краіны (рэгіёны)
Сцяг Чылі Чылі
Цунамі Так
Пацярпелыя 802 загінуўшых[1]

Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў 11:39 па мясцовым часе. Па ўдакладненых дадзеных, эпіцэнтр землетрасення размяшчаўся ў 150 кіламетрах на паўднёвы-захад ад сталіцы краіны Сант’яга. Ачаг землетрасення знаходзіўся на глыбіні 35 кіламетраў. Падземныя штуршкі адчуваліся ў некалькіх гарадах цэнтральнай частцы краіны, у тым ліку ў Сант’яга і Вальпараіса.

Характарыстыка землетрасення[3]

правіць

Параметры галоўнага штуршка:

  • эпіцэнтр — каля ўзбярэжжа Чылі, 35,909°S, 72,733°W;
  • час — 06:34 UTC;
  • магнітуда — 8,8;
  • глыбіня ачага — 35 км.

Наступныя штуршкі і іншыя землетрасенні

правіць

Афтэршокі (паўторныя штуршкі), у тым ліку магнітудай 8,0, працягвалі скалынаць Чылі яшчэ доўгі час.

Праз 20 хвілін пасля асноўнага ўдару быў зафіксаваны паўторны штуршок магнітудай крыху больш за 6 па шкале Рыхтэра[4]. Праз гадзіну пасля асноўнага ўдару было зафіксавана яшчэ два штуршкі сілай 5,4 і 5,6 балаў. Два новыя падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ля ўзбярэжжа Чылі праз некалькі гадзін пасля амаль 9-бальнага землетрасення. Іх магнітуда склала 6,9 і 5,4. Адбыліся яны прыкладна з гадзінавай розніцай і ў тым жа раёне, што і першае землетрасенне[5].

Два новыя землетрасенні адбыліся 3 сакавіка. Сіла падземных штуршкоў склала 5,9 і 6,3 бала па шкале Рыхтэра па дадзеных Геалагічнай службы ЗША. Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя на глыбіні 31 кіламетра ў 50 кіламетрах на поўнач ад горада Кансепсіён[6].

11 сакавіка 2010 года ў Чылі адбылася серыя падземных штуршкоў з максімальнай магнітудай у 7,2, з-за чаго ўзнікла пагроза цунамі[7][8].

Тры падземных штуршка былі зафіксаваныя 11 сакавіка ў 11:39 па мясцовым часе. Эпіцэнтр землетрасення размяшчаўся за 150 кіламетраў на паўднёвы захад ад сталіцы краіны Сант’яга, ачаг стыхіі знаходзіўся на глыбіні 35 кіламетраў. Па дадзеных агенцтва Франс Прэс, падземныя штуршкі адчуваліся ў некалькіх гарадах цэнтральнай частцы краіны, у тым ліку ў Сант’яга і Вальпараіса. Падземныя штуршкі адбыліся літаральна за некалькі хвілін да прыняцця прысягі новым прэзідэнтам краіны Себасцьянам Піньерам у Вальпараіса[9].

16 сакавіка 2010 года пасля асноўнага землетрасення рушыла услед землетрасенне магнітудай 6,7[10].

2 красавіка 2010 года — афтэршок магнітудай 6[11]. 23 красавіка 2010 года — афтэршок магнітудай 6[12].

3 мая 2010 года ў гэтым жа рэгіёне адбыўся афтэршок магнітудай 6,3[13].

Магутнасць землетрасення

правіць

Землетрасенне магнітудай 8,8, якое адбылося 27 лютага ў Чылі, магло скараціць працягласць дня на Зямлі. Да такой высновы прыйшоў даследчык Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА Рычард Грос. Вучоны вылічыў, як кручэнне Зямлі павінна было змяніцца ў выніку падземных штуршкоў на тэрыторыі Чылі. Выкарыстоўваючы складаную мадэль, Грос разам з групай навукоўцаў разлічыў, што землетрасенне магло скараціць кожны зямны дзень на 1,26 мікрасекунды.

Па дадзеных спецыялістаў, горад Кансепсьён, больш за ўсё пацярпеў ад падземных штуршкоў, цяпер знаходзіцца больш чым на тры метра на захад ад свайго ранейшага размяшчэння. А сталіца краіны Сант’яга зрушылася на 27 сантыметраў на паўднёвы захад[14]. Землетрасенне выклікала таксама зрушэння ў розных частках Паўднёвай Амерыкі ад Фалклендскіх астравоў да горада Фарталеза ў Бразіліі. Так, напрыклад, сталіца Аргенціны — Буэнас-Айрэс зрушылася на 2,5 сантыметра на захад[15].

Зямная вось

правіць

Як паведамілі амерыканскія навукоўцы, з-за землетрасення вось кручэння Зямлі зрушылася на 8 см у бок 112-га градуса ўсходняй даўгаты[16]. Брытанскія навукоўцы паказалі, што працягласць сутак скарацілася на 1,2 мікрасекунды[16].

Цунамі

правіць

Чылійскае землетрасенне выклікала цунамі. Праз дваццаць хвілін пасля падземнага штуршка марская хваля вышынёй у два з лішнім метры абрынулася на ўзбярэжжа Чылі[17]. Хвалі абрынуліся на 11 чылійскіх гарадоў. На востраве Рабінзона-Круза з чылійскага архіпелага Хуана Фернандэса трохметровая хваля забрала жыцці як мінімум пяці чалавек. У Новай Зеландыі максімальная вышыня хваляў склала два метры, у Японіі — 1,2 метра, у Аўстраліі — 40 сантыметраў. Найбольш высокія хвалі на тэрыторыі Расіі — 90 сантыметраў былі зафікса— ваныя на Камчатцы[18].

Наступствы

правіць

Каля двух мільёнаў чылійцаў засталіся без прытулку ў выніку разбуральнага землетрасення, больш за 800 чалавек загінулі, 1200 чалавек прапалі без вестак, пашкоджана 1,5 мільёна дамоў. Прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет у звароце да нацыі паведаміла, што ў сувязі са стыхіяй пачатак новага навучальнага года пераносіцца на 8 сакавіка[19]. У некаторых гарадах краіны было ўведзена надзвычайнае становішча.

Эканамічны ўрон

правіць

Па дадзеных міжнароднай групы па ацэнцы наступстваў катастроф (EQECAT), якая базуецца ў ЗША, сума шкоды ад землетрасення ў Чылі вар’іруецца ад 15 да 30 мільярдаў долараў. Паводле ацэнак чылійскіх уладаў, у выніку землетрасення эканоміцы краіны, якая некалі лічылася прыкладам стабільнасці ў Лацінскай Амерыцы, нанесены шматмільярдны ўрон, без прытулку засталіся каля 2 мільёны чалавек, пашкоджаны 1,5 мільёна дамоў, з якіх 500 тысяч не падлягаюць аднаўленню[20].

Страхавыя гіганты Swiss Re і Munich Re ацанілі свае верагодныя страты ад землетрасення ў Чылі на суму каля $500 млн для кожнай кампаніі. Пры гэтым, па іх жа ацэнцы, страхавая індустрыя ў цэлым панясе страты ад $4 млрд да $7 млрд[21].

Пацярпелі і Чылійскія вінаробы. Больш за 125 млн літраў знакамітага Чылійскага віна коштам у 250 млн долараў было знішчана землетрасеннем. «Вытворцы віна мяркуюць, што страцілі 12 % віна ўраджаю 2009 года, які захоўваўся ў цыстэрнах, бочках і бутэльках», — заявіў Альфрэда Бартоламаус, які прадстаўляе інтарэсы чылійскіх вінаробаў у ЗША. Віно з’яўляецца адной з пяці найважнейшых частак Чылійскага экспарту, а 70 % чылійскіх вінаграднікаў апынуліся паблізу эпіцэнтра землетрасення. Найбольшы ўрон прыйшоўся на гаспадаркі ў далінах Кальчагуа, Курыка і Мауле. А найбуйнейшае вінаробная гаспадарка ў краіне — Vina Concha y Toro SA — абвясціла аб часовым спыненні вытворчасці[22].

Шкода, нанесеная рыбнай гаспадарцы Японіі ў з-за цунамі, якое дасягнула берагоў краіны 28 лютага, ацэньваецца ў 2,44 мільярда ен (каля 27 мільёнаў долраў)[23].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. 802 muertos deja el terremoto en Chile. Los Tiempos.com Архівавана 5 сакавіка 2010. (ісп.)
  2. Чили примирили комендантским часом. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2010.
  3. Описание землетрясения Архівавана 1 сакавіка 2010. на сайте геофизической службы США — USGS
  4. Число жертв землетрясения в Чили растёт и превысило 120 человек / Главные новости дня // Новости НИРА «Аксакал». Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2011.
  5. Землетрясение разрушило исторический центр Сантьяго — В мире — GZT.RU
  6. MIGnews Реактивные Новости | Происшествия | Два новых землетрясения произошли в Чили(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2010. Праверана 22 лютага 2023.
  7. Новости@Mail.Ru: Новое сильное землетрясение произошло в Чили, возможно цунами(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2010. Праверана 11 сакавіка 2010.
  8. В Чили произошло землетрясение магнитудой 7,2. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2011. Праверана 13 жніўня 2010.
  9. Власти Чили отменили угрозу цунами после очередного землетрясения. РИА Новости (11 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 13 жніўня 2010.
  10. «M 6.7 — offshore Bio-Bio, Chile». earthquake.usgs.gov. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.
  11. «M 6.0 - offshore Bio-Bio, Chile». earthquake.usgs.gov. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.
  12. «M 6.0 - Bio-Bio, Chile». earthquake.usgs.gov. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.
  13. «M 6.3 - Bio-Bio, Chile». earthquake.usgs.gov. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.
  14. Землетрясение в Чили передвинуло побережье страны // KP.RU. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 сакавіка 2010.
  15. Chile earthquake moved city of Concepcion 10ft to the west — Telegraph. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2010. Праверана 11 сакавіка 2010.
  16. а б РИА Новости — землетрясение в Японии сместило ось земли на 15 сантиметров и сократило сутки на 1,6 микросекунды. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2011.
  17. Землетрясение в Чили, цунами в Тихом океане. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013.
  18. Власти Чили вводят режим ЧП в пострадавших от землетрясения регионах. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012.
  19. Юрий Николаев.. Около 2 млн чилийцев остались без крова, повреждено 1,5 млн домов. РИА Новости (28 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 13 жніўня 2010.
  20. Бачелет: восстановление Чили после землетрясения займет до четырех лет. РИА Новости (4 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 13 жніўня 2010.
  21. Землетрясение в Чили может обойтись страховой индустрии в $7 млрд // RB.ru(недаступная спасылка)
  22. Землетрясение в Чили тряхнуло карманы страховщиков и виноделов(недаступная спасылка)
  23. Ксения Нака.. Для Японии ущерб от цунами после землетрясения в Чили составил $27 млн. РИА Новости (9 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 13 жніўня 2010.

 

Спасылкі

правіць