Бенінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Зенявіцкі сельсавет)

Бе́нінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бенін.

Бенінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бенін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 25 чэрвеня 2008
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва
  • 941 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Зенявіцкі сельсавет у складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зенявічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Навагрудскага раёна. 21 красавіка 1992 года сельсавет перайменаваны ў Бенінскі, цэнтр перанесены ў вёску Бенін. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Уселюбскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: Бенін, Зенявічы, Ляхавічы 1, Ляхавічы 2, Марцулі, Нізаўцы, Пліса 1, Пліса 2, Рахавец, Храпянева.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.