Залатакратовыя, златакраты (Chrysochloridae) — сямейства дробных млекакормячых.

Золатакратовыя

Chrysospalax trevelyani
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chrysochloridae Gray, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  633418
NCBI  9389
EOL  7691
FW  40535

Апісанне

правіць

Цела круглаватае, даўжыня 8—24 см. Канцавіны кароткія, пярэднія лапы чатырохпальцавыя (кіпцюры двух сярэд­ніх пальцаў моцна павялічаны), заднія — пяціпальцавыя, з перапонкамі. Хвост рудыментарны, звонку не бачны. На н­осе маецца скурыстая, арагавелая паду­шач­ка, якая засцерагае пысу пры капанні; ноз­дры прыкрытыя скурыстай складкай. Поўсць густая, мяккая, чырвонага, жоўтага, аліўкавага ці карычневага колеру з металічным адлівам. Рудыментарныя вочы схаваныя пад скурай.

Пашырэнне

правіць

Вядомы з ніжняга міяцэна.

Адрозніваецца 9-10 родаў, каля 30 відаў. Эндэмікі Афрыкі. Насяля­юць розныя ланд­шаф­ты (га­ле­рэй­ныя лясы, са­ваны, пус­ты­ні, акіянічныя ўзбярэжжы) ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Усходняй Аф­рыцы.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Вядуць падземны, рыючы спосаб жыцця, могуць выходзіць на дзённую паверхню. Кормяцца ў асноўным беспазваночнымі. У сухія ці халодныя перыяды на поўдні кан­тынен­та ўпадаюць у не­глыбо­кую спяч­ку.

Нараджаюць звычайна двух дзіцянят.

Гл. таксама

правіць

Зноскі