Зо́ндскі жо́лаб[2], Яванскі жолаб[2] — глыбакаводны жолаб ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна.

Зондскі жолаб
Знаходзіцца на беразе вадаёма Індыйскі акіян
Вышыня над узроўнем мора −7 290 м[1]
Вертыкальная глыбіня 7 729 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цягнецца ад 18° паўночнай шыраты на поўдні і паўднёвым усходзе ўздоўж схілаў Андаманскіх, Нікабарскіх і Вялікіх Зондскіх астравоў. Даўжыня каля 2900 км, сярэдняя шырыня 49 км, глыбіня да 7729 м (найбольшая глыбіня Індыйскага акіяна). У паўночнай і цэнтральнай частцы дно шырынёй 35 км выраўнавана тоўшчай асадкаў магутнасцю да 3 км. Тэрыгенныя глеі з вулканічным матэрыялам.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць
  • Зо́ндскі жо́лаб, Яванскі жолаб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 106. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Зо́ндский жёлоб, Яванский жёлоб // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 179—180. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.