Зоя Феліксаўна Светава

Зоя Феліксаўна Светава (руск.: Зо́я Фе́ликсовна Све́това) (31 мая 1948, Масква, СССР) — расійскі журналіст і публіцыст, прадзюсар, праваабаронца, аўтарка дакументальнага рамана «Прызнаць невінаватага вінаватым»[4].

Зоя Светава
руск.: Зоя Светова[1]
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Зоя Феліксаўна Светава
Дата нараджэння 17 сакавіка 1959(1959-03-17)[2] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Фелікс Рыгоравіч Светаў[d][1]
Маці Зоя Аляксандраўна Крахмальнікава[d][1]
Муж Viktor Dzyadko[d]
Дзеці Filipp Dzyadko[d], Timofey Dzyadko[d], Tikhon Dzyadko[d] і Anna Dzyadko[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці праваабаронца, журналістка, публіцыстка
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1982 годзе скончыла Маскоўскі інстытут замежных моў імя Марыса Тарэза.

У 2000-2002 гадах была экспертам у Фондзе Сораса па праграмах, звязаных з развіццём правы, судовай сістэмы і з тэмай правоў чалавека ў Расеі[5].

У 2008-2016 гадах працавала ў Грамадскай назіральнай камісіі Масквы[6]. У 2016 годзе вылучалася ў мардоўскую ОНК, аднак не была ўключаная ў яе склад[7].

Праца ў СМІ правіць

  • 1991—1993 — часопіс «Сям'я і школа»
  • 1993—2001 — аглядальнік газеты «Русская мысль»
  • 1994—1999 — асістэнт карэспандэнта маскоўскага бюро «Радыё Франс»
  • 1999—2001 — асістэнт карэспандэнта маскоўскага бюро газеты Libération
  • 2001—2003 — карэспандэнт аддзела «Чалавек і абставіны» газеты «Новые Известия»
  • 2002—2004 — прадстаўнік у Маскве арганізацыі «Рэпарцёры без межаў»
  • 2003—2004 — спецыяльны карэспандэнт аддзела палітыкі штодзённай газеты «Русский курьер»
  • 2004—2005 — рэдактар аддзела ўнутранай палітыкі «Русский курьер»
  • 2009 — аглядальнік часопіса The New Times

Публікавала артыкулы ў газетах «Коммерсант», «Русский телеграф», «Общая газета», «Новая газета», «Московские новости», у часопісах The New Times, «Огонёк», «Итоги», «Еженедельный журнал», а таксама у франкамоўных выданнях: Ouest-France, France Soir, Depeche du midi (Францыя), Le quotidien (Люксембург).

Працавала прадзюсарам тэлеканала «France 2».

Палітычная пазыцыя правіць

У верасні 2014 года падпісала заяву «Круглага стала 12 снежня» з патрабаваннем вывесці з тэрыторыі Украіны расійскія войскі[8].

Зноскі правіць

  1. а б в г https://24smi.org/celebrity/243929-zoia-svetova.html
  2. а б Тимошенко Р. Зоя Светова
  3. https://mbk-news.appspot.com/author/svetova/
  4. "Зоя Светова. Признать невиновного виновным". Выдавецтва «Время». Праверана 2017-03-01.
  5. Зоя Светова | Стужка навінаў "РИА Новости"(недаступная спасылка). ria.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2016. Праверана 1 сакавіка 2017.
  6. Зоя Светова: Ад на земле. Радио Свобода. Праверана 1 сакавіка 2017.
  7. Грани.Ру: В Москве прошла акция протеста против разгрома ОНК (руск.)(недаступная спасылка). mirror715.graniru.info. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
  8. Заявление «Круглого стола 12 декабря» к Маршу Мира 21-го сентября

Зноскі

Спасылкі правіць