Зялёны Луг (лесапарк)

лесапарк

Зялёны Луг — лесапарк у Першамайскім раёне Мінска. Названы ў гонар зніклай вёскі і жылога мікрараёна. Уяўляе сабой лясны масіў, які пакінулі некранутым падчас вядзення гарадской забудовы з 1962 года[1]. Знаходзіцца паміж МКАД, Лагойскім трактам і вуліцай Цікоцкага.

Зялёны Луг?
Від на лесапарк з боку вул. Цікоцкага
Від на лесапарк з боку вул. Цікоцкага
Асноўная інфармацыя
Тыплесапарк[d]
Размяшчэнне
53°57′04″ пн. ш. 27°38′52″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнПершамайскі раён
Раён горадаЗялёны Луг
Зялёны Луг (лесапарк) (Беларусь)
Зялёны Луг (лесапарк)
Зялёны Луг (лесапарк) (Мінск)
Зялёны Луг (лесапарк)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цікавыя факты

правіць
  • На тэрыторыі парка ёсць некалькі стыхійных спартыўных комплексаў і стыхійныя могілкі жывёл насупраць Усходніх могілак. Згодна адозве на сайце Foursquare «Цудоўнае месца для трэніровак па бегу і скандынаўскай хадзе. Хапае працяглых пад’ёмаў і спускаў»[2]. Згодна з іншымі звесткамі там знаходзіліся руіны трампліна для лыжнікаў[3].
  • У парку пераважна растуць сосны, але ў раёне скрыжавання вул. Цікоцкага і Карбышава парк уяўляе сабой барозавы гай[4].
  • Падчас забудовы раёна вуліцы Цікоцкага пачалі будаваць праезд на МКАД праз парк, але праект быў спынены і праезд пераўтварыўся ў прасеку[5].
  • У 2013—2016 гадах жыхары вуліцы Цікоцкага мелі судовыя разбіральніцтвы з Клубам аматараў бега, які жадаў ажыццявіць забудову у парку. У выніку Клубу было адмоўлена ў будаўнічых работах на тэрыторыі парка[6].

Зноскі

Спасылкі

правіць