Зялёны Луг (вёска, Мінск)

колішняя вёска, цяпер у складзе Мінска

Зялё́ны Луг — колішняя вёска, з 1976 года ў складзе Мінска.

Вёска
Зялёны Луг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Зялёны Луг на карце Беларусі ±
Зялёны Луг (вёска, Мінск) (Беларусь)
Зялёны Луг (вёска, Мінск)
Зялёны Луг (вёска, Мінск) (Мінск)
Зялёны Луг (вёска, Мінск)

Гісторыя правіць

У 1897 годзе вёска Зялёны Луг Сеніцкай воласці Мінскага павета, 5 двароў, 32 жыхары, у аднайменным урочышчы 2 двары, 26 жыхароў. У 1917 годзе ў фальварку 1 двор, 3 жыхары, у карчме двор, 8 жыхароў, у аднаселлі двор, 7 жыхароў[1]. З 1924 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім, з 1934 года ў Менскім раёнах. У 1959—1976 гадах цэнтр Зялёналугскага сельсавета. У 1971 годзе 198 двароў, 1040 жыхароў, птушкафабрыка. У 1976 годзе вёска ўключаная ў межы Мінска, сельсавет перанесены ў вёску Цна Ёдкава[2].

Вясковая забудова знесеная неўзабаве па ўваходжанні вёскі ў межы горада, цяпер на яе месцы мікрараён Зялёны Луг-7 і Зялёны Луг-6. Паводле вёскі атрымаў назву жылы раён.

Зноскі

Літаратура правіць