Шапка дыяметрам 2—10 см, акругла-пукатая, потым плоская, гладкая, слізістая, іржава-жоўтая або жоўта-карычневая. Мякаць вадзяністая, бепая або жаўтаватая. Пласцінкі амаль свабодныя, жаўтавата-палевыя. Ножка цыліндрычная, пругкая, шчыльная, валасіста-аксамітная, каля пласцінак светлая, каля асновы карычневая. Споры авальныя, гладкія, бясколерныя.