Историко-юридические материалы

Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы (руск.: Историко-юридические материалы, извлечённые из актовых книг губерний Витебской и Могилёвской) (скар. ГЮМ, руск.: ИЮМ) — найбуйнейшае серыйнае выданне дакументаў па гісторыі усходняй Беларусі XVIXVIII стст. Выдадзена ў 18711906 гг. (вып. 1—32) Віцебскім цэнтральным архівам старажытных актаў. Складальнікі і рэдактары А. М. Сазонаў (вып. 1—16), М. М. Мяшчэрскі і М. Л. Вяроўкін (вып. 17), М. Л. Вяроўкін (вып. 18—26), Дз. І. Даўгяла (вып. 27—32). 3 17-га кожны выпуск мае імянны і геаграфічны паказальнікі. Назвы, змест асобных дакументаў, прадмовы, а таксама першыя 5 вып. пададзены ў перакладзе на рускую мову, астатнія — на мове арыгінала.

Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы
руск.: Историко-юридические материалы
Жанр Сборник документов
Мова арыгінала Старабеларуская, руская
Арыгінал выдадзены 1871
Выдавецтва Тыпаграфія губернскага праўлення

Пераважная частка дакументаў выдадзена ўпершыню і датычыцца галоўным чынам сацыяльна-эканамічнаму боку жыцця гарадоў рэгіёна. Большасць іх адносіцца да гісторыі Магілёва (вып. 7—16, 30, 32 і часткова інш.). Сярод дакументаў прыходна-расходныя кнігі магістрата Магілёва за 15831716 гг., акты земскіх і гродскіх судоў Віцебска, Мсціслава, Оршы, Полацка за 15341789 гг., акты Віцебскага, Магілёўскага і Полацкага магістратаў за 15771791 гг., Крычаўскай і Ушацкай магдэбургій за 16621771 гг., каралеўскія прывілеі, інвентары і дакументы пра побыт і права Полаччыны і Віцебшчыны за 15061781 гг., дакументы Чачэрскага староства за 16291726 гг., фундушы, інвентары і дакументы па гісторыі царквы за 16181766 гг. і інш. Найбольш цікавыя дакументы пра стварэнне і дзейнасць цэхаў у Магілёве (вып. 8), «Аршанскі гербоўнік» з генеалагічнымі табліцамі і тлумачэннямі (вып. 28), перадрук часопіса езуітаў «Плады духоўныя» («Fructus Spirituaies»), інвентары маёнткаў, падараваных вялікім князем С. Баторыем Полацкай калегіі езуітаў (вып. 19—21), вопіс межаў паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам (вып. 3, 4), звесткі пра суднаходства па Заходняй Дзвіне, Уле (вып. 4, 22), па метралогіі, тапаніміцы і гістарычнай геаграфіі Беларусі, дакументы, што тычацца біяграфіі знакамітага падарожніка М. Пржавальскага (вып. 20) і інш.

Літаратура правіць