Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі

падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі (12 красавіка 1839 — 1 лістапада 1888) — падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генерал-маёр.

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі
Nikolay Przhevalsky photoportrait and signature.jpg
Дата нараджэння 31 сакавіка (12 красавіка) 1839
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка (1 лістапада) 1888[1] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг, падарожнік-даследчык, пісьменнік, батанік, ваенны
Навуковая сфера падарожнік
натураліст
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі на Вікісховішчы


Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Przewalski».

М. М. Пржавальскі належаў да беларускага шляхецкага роду Перавальскіх, герба Лук: «Срэбныя Лук і Страла, павернытыя да гары на чырвоным полі». Герб быў дарованныя казаку з войска ВКЛ Карніле Анісімавічу Перавальскаму за баявыя подзвігі ў бітве з маскоўцамі пры ўзяцці Полацка арміяй Стэфана Баторыя. Леон Пржэвальскі падпісаў паспалітае рушанне 1698 г. у Віцебскім ваяводстве. Напісанне прозвішча з часам паланізавалася. На 19 ст. род быў малазаможным, рассяліўся ў Смаленскай і Віцебскай губерні. Рыгор Віктаравіч быў ураднікам у дынабурскім павеце ў 1857 г. [3]

Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губерні ў сям’і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 годзе скончыў гімназію ў Смаленску і паступіў на ваенную службу. У 1861-63 гадах быў слухачом Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага края», які стаў падставай для абрання яго ў 1864 годзе членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана дзейнасць Пржавальскага. У 1864-67 гадах выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве.

Знаёмства ў 1867 годзе з П. П. Сямёнавым-Цян-Шанскім карэнным чынам паўплывала на фарміраванне Пржавальскага як вучонага. На працягу 1867-88 гадоў М. Пржавальскі ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867-69 гадах — Усурыйскую, у 1870-73 гадах — Мангольскую, у 1876-77 гадах — Лабнорскую і Джунгарскую, у 1879-80 гадах — першую Тыбецкую, урад Тыбета не хацеў дапусціць яго ў Лхасу і яму прышлося павярнуць за 200 км ад Лхасы, затое ен прывез апісанне каня, якога да гэтага ня ведала навука і названага ў яго гонар (Equus przewalskii). Чацвертая экспедыцыя была праведзена 1883—1886 гадах. Падчас вандроўвак ён штодня веў запісы ў дзеннік, на базе якога паўсталі таленавіта напісаныя кнігі. Даследваў Памір, Цянь-Шань, Кіргізію, Уйгурыю, Тыбет, Манголію, вытокі Жоўтай і Блакітнай ракі. Раптоўная смерць ад брушнога тыфу перашкодзіла яму ў 1888 годзе працягнуць сваю пятую экспедыцыю. Ен памер ва узросце 49 год. Пахаваны паводле ўласнага запавету ў г. Каракол на беразе возера Ісык-Куль (Кыргызстан).

Найбуйнейшымі заслугамі Пражавальскага з’яўляецца геаграфічнае і натуральна-гістарычнае даследаванне горнай сістэмы Кунь-Луня, храбтоў Паўночнага Тыбету, басейнаў Лоб-Нара і Куку-Нара і вытокаў Жоўтай ракі. Акрамя таго, ім быў адкрыты цэлы шэраг новых форм жывёл: дзікі вярблюд, конь Пржэвальскага, шэраг новых відаў іншых млекакормячых, а таксама сабраны велічэзныя заалагічныя і батанічныя калекцыі, якія складалі ў сабе шмат новых формаў, у далейшым апісаных спецыялістамі. Акадэмія навук Расійскай імперыі і навуковыя грамадствы усяго свету віталі адкрыцця Пржэвальскага. Імператарская Санкт-Пецярбургская акадэмія навук узнагародзіла Пржэвальскага медалём з надпісам: «Першаму даследчыку прыроды Цэнтральнай Азіі».

На думку А. І. Ваейкова, Пржавальскі быў адным з найбуйнейшых кліматолагаў XIX стагоддзя.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Пржевальский Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Uruski S. Rodzina. Herbarsz szlachty polskiej — Warszawa. 1931, t. XV s. 27

СпасылкіПравіць