Востраў Кадан, або Кадан-К’юн (бірм.: ကတန်ကျွန်) — найбуйнейшы востраў у архіпелагу М’ёй. Уваходзіць у склад дзяржавы М’янма. Плошча — 449,8 км².

Кадан-К'юн
бірм. ကတန်ကျွန်
Характарыстыкі
Плошча449,8 км²
Размяшчэнне
12°28′36,80″ пн. ш. 98°22′26″ у. д.HGЯO
АкваторыяАндаманскае мора
Краіна
Кадан-К’юн (М'янма)
Кадан-К'юн
Кадан-К'юн
Map

Востраў гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Французскай бухты (767 м). Значная частка пакрыта трапічным лесам, у тым ліку манграмі.

Еўрапейскія мараплаўцы ведалі пра існаванне вострава К’юн з XVI ст. Французскія і брытанскія караблі выкарыстоўвалі шырокую бухту на поўначы вострава для часовых стаянак. У нашы дні мясцовае насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам. На ўзбярэжжы жывуць «марскія цыганы» мокен.

Спасылкі

правіць