Кадзя Маладоўскі

Ка́дзя Маладо́ўскі (Маладо́ўская) (індан.: קאַדיע מאָלאָדאָװסקי, англ.: Kadya Molodovsky; 10 мая 1894, Бяроза-Картузская — 23 сакавіка 1975) — яўрэйская пісьменніца, паэтка, драматург, літаратурны крытык з Беларусі. Пісала на ідыш.

Кадзя Маладоўскі
ідыш: קאַדיע מאָלאָדאָװסקי
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ривке Зильберг
Дата нараджэння 10 мая 1894(1894-05-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1975(1975-03-23)[2] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, рэдактар, настаўніца
Гады творчасці з 1920
Мова твораў ідыш
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтарка перакладу на ідыш верша Самуіла Маршака «Багаж», у выданні 1945 года[3] верш падпісаны «паводле С. Маршака» (ідыш: מאָטיװ פון ס. מאַרשאַק), аднак, таксама ёсць паданне, што Маладоўская была аўтаркай верша на ідыш, а Маршак пераклаў яго на рускую[4].

Біяграфія правіць

Змалку вывучыла ідыш, іўрыт і рускую. Вучылася ў Варшаве, дзе ў 1921 годзе ўзяла шлюб з Львом Сімхам. У 1927 годзе выдала першую кніжку паэзіі «Kheshvendike Nekht». У 1935 годзе разам з мужам эмігравала ў Нью-Ёрк, ЗША, дзе зарэгістравалася пад прозвішчам Маладоўскі. У 1948—1952 гадах сям’я жыла і працавала ў Тэль-Авіве. Памерла ў доме для састарэлых у Філадэльфіі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Qadye Molodowsqi // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. выданне 1945 года
  4. К 50-летию со дня смерти Самуила Яковлевича Маршака. Российская национальная библиотека. Виртуальные выставки.

Спасылкі правіць