Кажанаўка (Злынкаўскі раён)

Кажанаўка[1] (руск.: Кожановка) — вёска ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Спірыдонавабудскага сельскага паселішча.

Вёска
Кажанаўка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48358
Паштовыя індэксы
243611
Код АКАТП
Кажанаўка на карце Расіі ±
Кажанаўка (Злынкаўскі раён) (Расія)
Кажанаўка (Злынкаўскі раён)
Кажанаўка (Злынкаўскі раён) (Бранская вобласць)
Кажанаўка (Злынкаўскі раён)

Гісторыя правіць

Узгадваецца з XVIII стагоддзя як рудня; да Першага падзелу ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. Пазней — у Магілёўскай (з 1919 — Гомельскай) губерні, у тым ліку з 1861 года — у складзе Стараюркавіцкай воласці Гомельскага павета.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

З 1923 года ў Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета; у 1929—1932 у Чуравіцкім раёне, у 1932—1939 і 1959—1988 — у Навазыбкаўскім; у 1939—1959 і з 1988 года па цяперашні час — у Злынкаўскім раёне.

У 1920—2005 гадах цэнтр Кажанаўскага сельсавета (у 1954—1959 часова ў Петрацінскім сельсавеце).

Зноскі