Кажушкаўскі сельсавет

Кажу́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кажушкі.

Кажушкаўскі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Хойніцкі раён
Уключаў 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Кажушкі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 8 студзеня 1987

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Кажушкоўскі (Кажушкінскі) сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Кухнаўшчынскага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Юравіцкага раёна БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. Станам на 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты[1]. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Тульгавіцкага сельсавета[2].

На момант скасавання сельсавет налічваў 4 населеныя пункты: вёскі Кажушкі, Навакухнаўшчына, Новапакроўск, Слабада.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 102. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.