Навакухнаўшчына

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Наваку́хнаўшчына[1] (трансліт.: Navakuchnaŭščyna, руск.: Новокухновщина) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавета.

Вёска
Навакухнаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1803 год
Ранейшыя назвы
Кухенка, Кухнаўшчына
СААТА
3254816036
Навакухнаўшчына на карце Беларусі ±
Навакухнаўшчына (Беларусь)
Навакухнаўшчына
Навакухнаўшчына (Гомельская вобласць)
Навакухнаўшчына

Геаграфія

правіць

Вёска месцілася за 32 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Гомель ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 135 км ад Гомеля; сёння — на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на поўначы — меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Прыпяць (прыток р. Дняпро).

Гісторыя

правіць
 
Хутары Кухнаўшчына на карце 1924-26 гадоў.
 
Кухнаўшчына на нямецкай карце 1941 г.
 
Нежылая Навакухнаўшчына на карце 2001 г.

Упершыню ўрочышча Кухенка (Kuchenka) згаданае ў размежаванні добраў Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста, Хойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага, складзеным 30 чэрвеня 1803 года, а 13 сакавіка 1806 года змешчаным у кнігах Рэчыцкага земскага суда. Менавіта ў тым урочышчы быў насыпаны 33-ці капец, пры якім сутыкаліся межы што да ўгоддзяў прылегласці Barborowszczyzny Кажушак, хойніцкіх Навасёлак і фальварку Бабчын hrabstwa Brahińskiego[2] паноў Ракіцкіх.

На 1909 год ва ўрочышчы Кухнаўшчына (Кухновщизна) Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні ў адным двары было 10 жыхароў[3].

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Кухнаўшчыне налічвалася 38 двароў, 110 жыхароў. У маі 1943 года акупанты спалілі вёску, загубілі аднаго чалавека[4]. 12 вяскоўцаў загінулі на франтах і прапалі без вестак[5].

Пасля вайны, з волі чыноўнікаў, вёску пачалі афіцыйна называць і пазначаць на картах Навакухнаўшчынай[A]. Паводле перапісу 1959 года ў Навакухнаўшчыне — 135 жыхароў. У складзе калгаса імя XXII з’езда КПСС (цэнтр — вёска Кажушкі).

Да 8 студзеня 1987 года вёска Навакухнаўшчына належала да Кажушкаўскага сельсавета, пасля — у складзе Тульгавіцкага сельсавета[7].

Вядомыя асобы

правіць

Заўвагі

правіць
  1. У хойніцкай кнізе «Памяць» нават у пераліку адселеных у сувязі з аварыяй на ЧАЭС вёсак названа Кухнаўшчына[6].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Archiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich. Sygn. 12. S. 24
  3. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 101
  4. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 501
  5. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна (далей: Памяць). — Мінск: БЭ, 1993. С. 249
  6. Памяць. — С. 19
  7. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  8. https://esu.com.ua/article-61106

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць