Казлоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Казлоўшчына[1].

Казлоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Казлоўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
26 снежня 2013
Дата скасавання 28 чэрвеня 1958
Насельніцтва (2019) 3 237
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Казлоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 28 чэрвеня 1958 года вёска Казлоўшчына атрымала статус гарадскога пасёлка, Казлоўшчынскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Казлоўшчынскаму пассавету.

30 снежня 2003 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзянісаўскага сельсавета (25 населеных пунктаў: Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы і Чарлёнка)[2]. 13 ліпеня 2007 года ў склад пассавета перададзена частка скасаванага Гярбелевіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Гярбелевічы, Лозкі, Лявонавічы, Малдавічы, Мядзвінавічы, Сверплевічы і Скіпоравічы)[3].

26 снежня 2013 года Казлоўшчынскі пассавет быў рэарганізаваны ў сельсавет[4].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты, без гарадскога пасёлка Казлоўшчына) — 2456 чалавек[5], з іх 93,4 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 1,7 % — рускія[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (33 населеныя пункты) — 3237 чалавек[7].

Крыніцы

правіць
  1. Решение Дятловского районного Совета депутатов от 31 января 2014 г. № 163 Об установлении административного центра Козловщинского сельсовета Дятловского района Гродненской области
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 декабря 2003 г. № 40 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 декабря 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.