Казімеж Фелікс Куманецкі
Казі́меж Фе́лікс Кумане́цкі (польск.: Kazimierz Feliks Kumaniecki; 18 мая 1905, г. Кракаў, Польшча — 8 чэрвеня 1977) — польскі філолаг, гісторык антычнасці. Член Польскай АН у Кракаве (1950), Польскай АН (1961).
Казімеж Фелікс Куманецкі | |
---|---|
польск.: Kazimierz Feliks Kumaniecki | |
Дата нараджэння | 18 мая 1905[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 чэрвеня 1977[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філолаг-класік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт (1926). 3 1936 прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. У II сусветную вайну ўдзельнічаў у сістэме падпольнага навучання, палітычных і ваенных падпольных арганізацыях.
Даследаваў гісторыю і культуру антычнасці, новалацінкую літаратуру. Аўтар прац «Гісторыя культуры старажытных Грэцыі і Рыма» (1955), «Цыцэрон і яго сучаснікі» (1959), «Рымская літаратура — цыцэронаўскі перыяд» (1977) і інш. Перакладаў творы Салюстыя, Фукідыда, Вітрувія.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Podanie o Wandzie w świetle źródeł starożytnych (1926)
- Gatunki literackie poezji greckiej (1946)
- O odnalezionej Retoryce Filipa Kallimacha (1948)
- Wergiliusz (1948)
- Tukidydes na tle epoki (1951)
- Wojna Peloponeska (1953)
- Twórczość poetycka Filipa Kallimacha (1953)
- Historia kultury starożytnej Grecji i Rzymu (1955)
- Słownik łacińsko-polski (1957)
- Cyceron i jego współcześni (1959)
- Literatura rzymska: okres cyceroński (1977)
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).