Калонія-дэль-Сакрамента

горад ва Уругваі

Калонія-дэль-Сакраме́нта (ісп.: Colonia del Sacramento) — горад ва Уругваі, які размяшчаецца ў дэпартаменце Калонія. Знаходзіцца на беразе ракі Ла-Плата, насупраць аргенцінскай сталіцы Буэнас-Айрэса.

Калонія-дэль-Сакрамента
ісп.: Colonia del Sacramento
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1680
Вышыня цэнтра
27 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 26 231 чал. (2011)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
452
Паштовыя індэксы
70000
Афіцыйны сайт
Калонія-дэль-Сакрамента на карце Уругвая
Калонія-дэль-Сакрамента (Уругвай)
Калонія-дэль-Сакрамента
Калонія-дэль-Сакрамента (Уругвай)
Калонія-дэль-Сакрамента

Гісторыя

правіць

Па здабыцці Партугаліяй незалежнасці кароль краіны Педру II накіраваў на месца сучаснага горада экспедыцыю на чале з Мануэлам Лобу з мэтай аднаўлення партугальскіх калоній. Сюды прыбыла каля 400 салдат на пяці караблях. Іспанскі губернатар Буэнас-Айрэса накіраваў у канцы лютага 1680 года войскі, каб выбіць партугальцаў з горада. Лобу быў захоплены ў палон, дзе і загінуў 7 студзеня 1683 года. Аднак, у выніку пагаднення, складзенага яшчэ ў 1681 годзе, паселішча адышло да Партугаліі. Асноўным складнікам эканомікі адноўленага горада сталі кантрабанда і паляванне.

Падчас Вайны за іспанскую спадчыну губернатар Буэнас-Айрэса Вальдэс Інсьян ініцыяваў аблогу Калоніі-дэль-Сакрамента. Іспанцы ўзялі горад пад кантроль, а партугальскія каланісты былі эвакуіраваны караблямі. Толькі цэрквы і мост засталіся незруйнаванымі[2]. Паводле Утрэхцкага міру горад зноў вярнуўся да Партугаліі. Наступная атака падчас Іспанска-партугальскай вайны 1735—1737 гадоў была няўдалай. Горад патрапіў пад уладу іспанцаў, але потым вярнуўся да Партугаліі. Са стварэннем Бразіліі горад стаў часткай новай краіны. 10 студзеня 1809 года да здабыцця Уругваем сваёй незалежнасці паселішча атрымала статус мястэчка. Пасля ўтварэння Уругвая стала горадам.

Крыніцы

правіць
  1. http://www.ine.gub.uy/censos2011/
  2. Mayor, Federico; de Sanguinetti, Marta Canessa; Assuncao, Fernando; Cravotto, Antonio (1996). «Colonia del Sacramento». UNESCO. — С. 98—103. — ISBN 9230032956.

Спасылкі

правіць