Калочын (археалагічныя помнікі)

Калочын — 2 гарадзішчы і селішча жалезнага веку каля вёскі Калочын Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Гарадзішча-1 і селішча — калочынскай культуры. Гарадзішча-сховішча было ўмацавана па перыметры драўлянай агароджай і 2 падковападобнымі валамі. Датуецца канцом IV — пачатку IX ст., трапляюцца і больш раннія матэрыялы мілаградскай і зарубінецкай культуры. На селішчы выяўлены 2 паўзямлянкі. Гарадзішча-2 адносіцца да мілаградскай культуры. З боку поля ўмацавана 2 валамі і ровам паміж імі.

Літаратура правіць