Каліна канадская

Каліна канадская, Каліна амерыканская[3] (Viburnum lentago) — від дрэвавых раслін роду каліна сямейства адоксавых.

Каліна канадская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viburnum lentago L.

Арэал

выява


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35266
NCBI  61590
EOL  488693
IPNI  326266-2
TPL  tro-6000036

Радзіма — Паўночная Амерыка, інтрадукавана ў Еўропе. Выкарыстоўваецца для азелянення.

Апісанне правіць

 
Лісце і касцянкі ўвосень

На радзіме дрэва вышынёй да 10 м, ва ўмовах Беларусі набывае кустападобную форму або расце невялікім дрэўцам. Крона густая, яйцападобная. Парасткі карычнева-шэрыя, з сачавічкамі. Лісце шырокаавальнае, бліскучае, увосень — барвова-чырвонае. Кветкі крэмава-белыя. Цвіце ў 1-й палове чэрвеня. Касцянкі сіне-чорныя, выспяваюць у кастрычніку.

Расце марудна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 140. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць