Узоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Узо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Уза.

Узоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Уза
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 2 889
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Калінінскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калініна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудзянецкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. У 1976 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудзянец. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Калінінскага сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 17 лістапада 1980 года ў склад Камунараўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (пасёлкі Макаўе і Падсямёнаўка)[3]. У 1988 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бальшавіцкага пассавета Гомельскага раёна перададзена вёска Рассветная[4]. 17 снежня 1990 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Уза, сельсавет перайменаваны ва Узоўскі. У 2007 годзе Узоўскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2889 чалавек[6], з іх 94,4 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  4. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 сакавіка і 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  5. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць