Калініна (Узоўскі сельсавет)

вёска ва Узоўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Беларусі

Калі́ніна (да 1924 года Сямёнаўка) — вёска ва Узоўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Вёска
Калініна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Сямёнаўка
Колькасць двароў
284
Насельніцтва
704 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Паштовыя індэксы
247369
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205840011
Калініна на карце Беларусі ±
Калініна (Узоўскі сельсавет) (Беларусь)
Калініна (Узоўскі сельсавет)
Калініна (Узоўскі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Калініна (Узоўскі сельсавет)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 27 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 14 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія правіць

На ўсходзе меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Белічанка (прыток ракі Уза).

Транспартная сетка правіць

Шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі шашы), да якой на захадзе далучаецца выгнутая вуліца з завулкам. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснавана ў 1848 годзе. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні памешчыка Сенажэцкага. З 1876 года працавала крупарушка. У 1883 годзе знаходзіліся карчма, хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, 2 крамы, 3 ветракі, крупарушка, гамарня, карчма. У 1909 годзе — 2361 дзесяціна зямлі, школа, вінная крама, млын, у Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Побач была аднайменная сядзіба.

У 1926 годзе працавалі крама, паштовае аддзяленне, школа. З 8 снежня 1926 года цэнтр Калінінскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1941 года разам з часцямі Чырвонай Арміі каля вёскі трымалі абарону гомельскія апалчэнцы. З лістапада 1941 года да чэрвеня 1942 года дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнікі І. Ф. Канцавы і Л. М. Кавальскі). У верасні 1943 года акупанты спалілі 35 двароў. У баях за вёску ў лістападзе 1943 года загінулі 6 савецкіх салдат і 3 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах загінулі 76 жыхароў вёскі.

У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Праўда» (цэнтр — вёска Уза). Размяшчаліся аддзяленне сувязі, базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

У склад Калінінскага сельсавета ўваходзілі да 1973 года пасёлак Новы, да 1990 года вёска Рассветная і пасёлак Гудок (цяпер не існуюць).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 284 гаспадаркі, 704 жыхары.

Дынаміка правіць

  • 1858 год — 35 двароў, 227 жыхароў.
  • 1883 год — 110 двароў, 1180 жыхароў.
  • 1897 год — 165 двароў, 1342 жыхары (паводле перапісу).
  • 1909 год — 202 двары, 1433 жыхары.
  • 1925 год — 267 двароў.
  • 1959 год — 1154 жыхары (паводле перапісу).
  • 2004 год — 284 гаспадаркі, 704 жыхары.

Зноскі

Літаратура правіць